Ён заяўляе, што краіна зацікаўленая ў з’яўленні на беларускім рынку азіяцкіх вытворцаў, бо еўрапейскія кампаніі згортваюць сваю дзейнасць у рэгіёне.
“Ва ўмовах згортвання заходнімі кампаніямі вытворчасцяў у Расіі, разгорнецца сапраўдная барацьба за азіяцкія інвестыцыі. Іх прыцягненне таксама зʼяўляецца вельмі запатрабаваным напрамкам работы кіраўнікоў замежных устаноў у адпаведных краінах”, цытуе прэм’ер-міністра БелТА.
Паводле яго слоў, замежныя інвестыцыі ў Беларусь працягваюць расці.
“У першым квартале на чыстай аснове іх рост склаў 45 працэнтаў”, – настойвае ўрадовец.