Магілёўскі музыкант Пётр Бельскі быў затрыманы ў абласным цэнтры – паведамляе тэлеграм-канал сілавікоў. Мужчына працуе выкладчыкам па класе гітары ў Цэнтры творчасці “Эверэст”, раней ён скончыў Магілёўскі філіял Акадэміі музыкі. У віну Пятру Бельскаму ставяць каментарыі ў сацыяльных сетках. Сілавікі пагражаюць пасадзіць яго на некалькі гадоў.
Фота: Цэнтр “Эверэст”