Піва і віно – сярод пратэрмінаваных тавараў у крамах Горак

Піва і віно аказаліся незапатрабаванымі пакупнікамі ў некаторых магазінах Горак. Але іх усё адно прадавалі.

Як паведамляе Orsha.eu, спасылаючыся на Горацкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, нягоднае віно і пратэрмінаваную каўбасу знайшлі ў ліпені ў магазіне “Мегаопт”. Піва з прайшоўшым тэрмінам прыдатнасці заўважылі ў “Эканоме”, які знаходзіцца ў самым цэнтры райцэнтра.

За ліпень, як піша выданне, не было знойдзена пратэрміноўкі ў сельскіх магазінах. Затое ў чэрвені нягоднымі мяснымі вырабамі і кандытарскай прадукцыяй гандлявалі ў крамах Горацкага раённага спажывецкага таварыства ў аграгарадках Буда і Мікуліна адпаведна. 

Фотаздымак: ”Горацкі веснік”