У пятніцу, 6 студзеня, паводле прагнозаў сіноптыкаў, паўночна-ўсходнія паветраныя масы прынясуць дадатковую хвалю пахаладання. Удзень чакаецца да -9 -12°С, уноч на 7 студзеня слупок тэрмометра апусціцца да -15°С. Усталюецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Хуткасць ветра да 3-10 м/с.
На Каляды па юліянскім календары, 7 студзеня, працягнецца паступленне арктычных паветраных мас, прагназуецца яснае без ападкаў надвор’е. Тэмпература раніцай -14 -15°С, удзень да -12 -14°С, ноччу да -15°С, месцамі да -16°С, Хуткасць ветра да 5-8 м/с.
У нядзелю, 8 студзеня, прагназуецца воблачнае надвор’е з праясненнямі, месцамі ясна, пераважна без ападкаў. Вецер хуткасцю 2-4 м/с. Тэмпература паветра ўноч да -14 °С, днём да -8 -10°С.
На наступным тыдні, з 9 па 14 студзеня, прагназуюцца дзённыя тэмпературы ад -4 да -8°С, у начны час ад -8°С да -14°С. 10, 11 і 14 студзеня магчымы снег.
У старабеларускай мове месяц назваўся стычень (як і ў польскай – Styczeń) пры гэтым славянская назва выкарыстоўвалася побач з лацінскай формай генвар. У выданнях Ф. Скарыны даецца народная назва студзеня – стычень, таксама яна ўпамінаецца ў «Храналогіі» Андрэя Рымшы (1581).
Слова студень выкарыстоўвалася ў старабеларускіх тэкстах у значэнні «холад».
Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, узнікла ў асяроддзі газеты «Наша ніва» і набыла больш-менш канчатковую форму ў 1912 годзе, калі ў календары «Нашай нівы» былі пададзены прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэннямі.
Паслядоўна ў «Нашай ніве» ўжываліся такія варыянты назвы: у 1907 – январ (стычань), у 1908 – стычань, у 1909 – январ, у 1910-1912 – студзень (январ); далей – студзень («бо дужа сцюдзёна»).
“Студзень – году пачатак, зіме сярэдзіна”.
За гэты месяц паўдзённая вышыня сонца павышаецца на 8º (на 22 студзеня), амаль на 1,5 гадзіны павялічваеца дзень, але гэта недастаткова, каб паўплываць на тэмпературу паветра ў бок яе павышэння, – піша П. Лярскі ў кнізе “Прырода Магілёўскай вобласці” (2005).
У студзені сярэдняя шматгадовая тэмпература паветра ніжэйшая за снежаньскую толькі на 1ºС, у межах вобласці вагаецца ад -8,3º у Горках да -6,8ºС у Бабруйску. У Магілёве яна складае -7,6ºС.
Самая халодная трэцяя дэкада студзеня – на 1ºС ніжэй за пачатак месяца. Адзін раз на 4 гады сярэдняя тэмпература паветра ў студзені ніжэйшай за -10º, адзін раз на 20 гадоў -13ºС і ніжэй.
Студзень 1987 года стаў самым халодным за ўсю гісторыю метэаназіранняў з паказчыкам – 17,1ºС (у 1950 годзе -15ºС). А рэкорд цяпла пабіў студзень 1989 года, -0,6º (да гэтага быў рэкорд 1925 года -0,9ºС).
Глыбокія і доўгія адлігі пад уплывам марскога умеранага паветра, калі тэрмометр паказвае +3 +5ºС у студзені на тэрыторыі Магілёўшчыны не такія ўжо і рэдкія. 11 студзеня 2005 года у Магілёве фіксаваўся рэкорд +9,8º С.
У студзені нас турбуе і Арктыка. Арктычныя паветраныя масы часта прыносяць “калядныя маразы” – у канцв другой, пачатку трэцяй дэкады.
17 студзеня 1940 года быў пастаўлены рэкорд абсалютнай мінімальнай тэмпературы ў Магілёве -37,3º. Былі пастаўлены рэкорды і ў іншых месцах: Горкі -39,5ºС, Касцюковічы -38,1ºС, Бабруйск і Прапойск (з 1945 года – Слаўгарад) -37,4ºС, Клічаў -37,0ºС.
А вось на тэрыторыі Жорнаўскай лясной доследнай станцыі ў Асіповіцкім раёне слупок тэрмометра ўвогуле ўпаў да адзнакі -41ºС – самая нізкая з калі-небудзь адзначаных у Магілёўскай вобласці. Ад такіх марозаў поўнасцю загінулі граб і арэшнік.
У студзені менш за ўсё адліг. Дзён без адліг у Бабруйску – 21, Горках – 24.
За месяц у сярэднім выпадае ападкаў 40-45 мм. У 1915 годзе ў Магілёве выпала іх рэкордная колькасць – 103 мм, а ў 1947 годзе толькі толькі 3 мм. Амаль рэкордным па ападках стаў і 2004 год – 99,7 мм.
Сярэдняя вышыня снегавога порыва на канец месяца складае 25-30 см, а вось снежны 2004 год даў у студзені вышыню – 60 см.
Пры вялікіх марозах у Магілёве глеба прамярзае да 130 см пры адсутнасці значнага покрыва снега.
Доўгатэрміновы прагноз на студзень 2023 года (можа спраўдзіцца на 30%) такі:
Пасля адлігі на пачатку года, яшчэ магчыма адліга ў сярэдзіне месяца. У асноўным прагназуюцца тэмпературы паветра ўдзень ад -2 да -10ºС, уночы ад -5 да -13ºС, у самую халодную дэкаду студзеня начныя тэмпературы могуць скласці -10 -17ºС. Прагназуецца 2 дні ясных, 12 перменна ясных, 17 з воблачнасцю. 18 дзён будзе без ападкаў, 13 – з ападкамі, у тым ліку 4 – снег з дажджом.
Народныя прыкметы
Калі ў студзені дажджы – дабра не жджы.
Як студзень цёплы на лік, дык завідны сакавік.
Студзень пагодны – будзе год плодны.
Калі студзень добра марозіць, селянін лучынку паліць і дровы з лесу возіць.
Калі студзень імглісты – мокры год, калі халодны – позняя вясна і халоднае лета.
У панядзелак, 2 студзеня, паводле прагнозаў сіноптыкаў, на тэрыторыі Магілёўскай вобласці захаваюцца станоўчыя тэмпературы: ноччу 0 +2°, месцамі да +4 +6°С, днём +5 +6°С, месцамі да +8°С. Магчыма, што 2 студзеня разам з 1 студзеня, можа стаць самым цёплым днём бягучага студзеня. Вецер паўднёва-усходні, хуткасцю да 6 м/с. Па большай частцы вобласці прагназуюцца дажджы, воблачна. На асобных участках дарог захаваецца галаледзіца, уранні і да 12:00 чакаецца туман.
У аўторак, 3 студзеня, чакаецца воблачнае надвор’е з дажджамі па большай частцы вобласці. Ападкі прынясуць заходнія вятры. Хуткасць ветра да 7-9 м/с. Тэмпература ноччу +1 +4 °С, месцамі да +6°С. Дзённыя тэмпературы дасягнуць рысак +4 +5°С, месцамі да +7 °С. На асобных участках дарог галаледзіца, уранні чакаецца туман.
У сераду, 4 студзеня, пачнецца невялікі прыток халоднага паветра з паўночнага захада. У ноч да 0 -1°С, днём каля 0- -1°С. Прагназуецца снег на большай тэрыторыі вобласці. Хуткасць ветра да 6 м/с.
У чацвер, 5 студзеня, працягнецца прыток халоднага паветра. Вецер паўднёва-усходні, хуткасцю да 4-6 м/с, месцамі да 10 м/с. І ноччу і днём будуць панаваць адмоўныя тэмпературы, у дзень слупок тэрмометра апусціцца да -2°С, месцамі да -5-6°С. Вялікая верагоднасць ападкаў у выглядзе снега.
У пятніцу, 6 студзеня, паўночна-усходнія паветраныя масы прынясуць хвалю пахаладання: у ноч да -6°С, месцамі да -8°С, удзень да -4 -6°С. Усталюецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Хуткасць ветра да 5 м/с, месцамі да 8-10 м/с. Раніцой магччымы ападкі, днём без ападкаў.
На праваслаўныя Каляды, 7 студзеня, субота, чакаецца “каляднае” надвор’е. Паўночна-усходнія вятры прынясуць арктычныя паветраныя масы, будзе ясна, без ападкаў, тэмпература ноччу да -10 – 12°С, месцамі да -14°С, удзень да -8 -10°С. Хуткасць ветра да 5 м/с.
У нядзелю, 8 студзеня, прагназуецца воблачнае надвор’е, пераважна без ападкаў. Вецер паўднёва-заходні, хуткасцю 2-4 м/с. Тэмпература паветра ўноч да -10 °С, днём да -6°С. У апошні дзень школьных канікул выпадае добрая магчымасць пахадзіць на лыжах.
22 снежня, чацвер, на асобных участках дарог Магілёўскай вобласці захаваюцца галалёдныя ўмовы, папярэджвае Белгідрамет.
Будзе воблачна. Раніцай невялікі дождж. Верагоднасць ападкаў каля 60-70%. Днём без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра 0.. +2 °C. Вецер паўднёва-заходні, хуткасцю да 4-9 м/с.
23 і 24 cнежня, у пятніцу і суботу, прагназуюцца станоўчыя тэмпературы ўдзень, ноччу ад 0 да -2°С, месцамі ападкі і застаецца верагоднасць ледзянога дажджа. Галалёдзіца.
25 снежня, на каталіцкае Раство, у нядзелю, днём чакаецца тэмпература 0- -1°С, ноччу да -8-10°С, пераважна без ападкаў.
26 і 27 снежня днём прагназуюцца тэмпературы да +1 +2°С, ноччу слупкі тэрмометраў панізяцца да -2 -7°С. Месцамі магчымы снег. Галалёдзіца.
27 снежня пераменна яснае надвор’е.
28 снежня, серада, зноў адліга, днём да +2, ноччу да +1°С, ападкі не прагназуюцца. Хуткасць ветра да 14 м/с, месцамі да 16 м/с. Галалёдзіца. Яснае надвор’е на большай частцы вобласці.
Днём 29-31 снежня прагназуюцца станоўчыя дзённыя тэмператры – да +1°С, у ноч крыху будзе падмаражваць – тэмпературы прагназуюцца крыху ніжэй за 0°: да -1- -2°С.
29 снежня будзе ясна, ветрана, хуткасць вятроў пры парывах да 18 м/с. Магчымы ападкі.
На 18 снежня, нядзелю, Белгідрамет папярэджвае аб неспрыяльнай гідраметэаралагічнай з’яве (аранжавы ўзровень небяспекі).
Па прагнозах сіноптыкаў, днём у нядзелю воблачна з праясненнямі. Часам снег, верагоднасць ападкаў больш за 90%, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўноч да -13°С, удзень -5..-7°C.
Вецер паўночна-заходні хуткасцю да 5-10 м/с, пры парывах да 14 м/с.
З 18 па 24 снежня ў Магілёве самыя кароткія дні – 7 гадзін і 24 хвіліны.
У панядзелак, на Міколу Зімовага, прагназуецца рэзкае паніжэнне слупка тэрмометраў, асабліва ў начны час. 19 снежня ўдзень да -9°С пры ясным надвор’і, ападкаў не прагназуецца. Уноч да -14°С, месцамі да 17 -19°С, хуткасць ветра да 3-5 м/с, месцамі да 13-14 м/с.
«Без Міколы не бывае ні зіма, ні лета». «Да Міколы няма зімы ніколі».
Не трэба пужацца такіх нізкіх начных тэмператур на Міколу, бо ў народзе кажуць: «Ніводнаму Міколу ня вер ніколі». Не трэба думаць, што пойдзе чарада марозных начэй. Ад сілы яшчэ адна.
Аўторак, 20 снежня, па ўсіх прагнозах, захаваецца халоднае надвор’е ўночы з марозамі да -16°С, а вось удзень тэмпература падымецца ўжо крыху вышэй за 0°, да +1°С, будзе снег. Узмацніцца вецер, да 8-10 м/с, месцамі да 18-19 м/с. У гэты дзень і ў наступныя на асобных участках дарог галалёдзіца.
У сераду 21 снежня і днем і ўноч чакаюцца станоўчыя тэмпературы – да +1°С пры воблачным надвор’і. Снег. Хуткасць ветру да 4 м/с.
У чацвер, 22 снежня, чакаем ноччу тэмпературу каля 0°, днём да +1°С. Снег. Вецер да 5-6 м/с.
У пятніцу, 23 снежня, прагназуецца воблачнае надвор’е, уноч каля 0°С, днём, магчыма, слупок тэрмометра падымецца да +2°С. Вялікая верагоднасць выпадзення снегу.
Свята Ганны і Зімовае сонцастаянне. «Ганкі — сядайце на санкі». Нягледзячы на станоўчыя тэмпературы, снег не растане. Даўжыня дня найкарацейшая ў годзе – каля 7 гадзінаў, у Магілёве дзень складае 7 гадзін і 24 хвіліны (такая даўжыня з 18 па 24 снежня), даўжыня ночы – 16 гадзін і 36 хвілін.
Прыкладна такое ж надвор’е чакае нас і на выходныя, 24-25 снежня, са снегам. У нядзелю магчыма праясненне неба.
Ясныя дні найбольш верагодныя 1, 7, 8, 9, 12 снежня, пераменна ясныя 2, 3, 13, 15, 24, 26, 27 снежня, астатнія 19 дзён – пахмурныя, што укладваецца ў сярэднія паказчыкі месяца
Снежань вуха марозам ірве.
Зрэдку ў снежні 2022 года начныя тэмпературы апусцяцца да -9 -10°С, месцамі да -14 -16°С і гэта верагодна адбудзецца ноччу 2-га, з 5 па 8 снежня. У астатнія дні, галоўным чынам, тэмпературы ў ноч будуць не ніжэй за -5°С, у асобных раёнах вобласці да -7° С.
Дзённыя тэмпературы ў -4 -8°С чакаюцца з 1 па 8 снежня, у межах -1 -3°С з 14 да 31 снежня, у асобных месцах да 0°С.
Дні з адлігамі прагназуюцца 9-13 снежня і 26-27 снежня. У гэтыя дні чакаюцца мокры снег, снег з дажджом.
11 снежня магчымы ледзяны дождж.
назва месяца снежань у Еўропе, officelife.media
Снежань – месяц самых кароткіх дзён. 22 снежня светлы час сутак у Магілёве працягваеца толькі 7 гадзін 24 хвіліны.
Снжань яшчэ і самы цёмны, пахмурны месяц – у сярэднім 22 дні без сонца і толькі 3 ясныя. А вось у 1966 годзе ў снежні былі ўсе дні пахмурнымі, а ў 1963 – толькі 12 пахмурных і 19 ясных.
У Магілёве сярэдняя, за шматгадовы перыяд назіранняў, тэмпература снежня -4,9°С, у Бабруйску – 4,2°С. Самая высокая сярэдняя тэмпература снежня адзначана ў Магілёве ў 1960 годзе, калі склала +1,6°С, а мінімальная -12,9°С у 1890 годзе.
Абсалютная максімальная тэмпература снежня ў Магілёве дасягала +10,4° у 1903 годзе, а мінімальная – 33,1° у 1959.
Снежань вочы снегам цешыць. Сярэдняя шматгадовая колькасць ападкаў у Магілёве каля 50 мм максімальная – 112 мм (1935 год), мінімальная – 6 мм (1946 год).
Паўсюдна ўсталёўваецца ўстойлівае снегавое покрыва – у Магілёве 7 снежня, у Бабруйску – 16.
Літаратурныя крыніцы фіксуюць кароткія характэрыстыкі зім Магілёўшчыны ХІХ стагоддзя.
Зіма 1821/1822 года на Магілёшчыне стаяла на рэдкасць мяккая, з частымі адлігамі.
А незвычайна суровай была зіма 1833/1834 года.
Яшчэ больш халоднай была зіма 1839/1840 гадоў, калі ў некаторых мястэчках загінула да трэці жывёлы.
Зіма 1850/1851 была няўстойлівая. Маразы змяняліся адлігамі.
Незвычайна мяккай і шматснежнай на Магілёўшчыне была зіма 1852/1853 года. Але прыйшла халодная і дажджлівая вясна. Загінулі азімыя. У вёсках губерні “немагчыма было адшукаць кавалка хлеба”.
Зіма 1859/1860 была надзвычай марознай. Халады суправаджаліся моцнымі бурамі і снегападамі, якія прычынілі вялікія бедствы.
Надзвычай суровай была зіма 1870/1871. Са снежня па люты стаялі лютыя маразы. Ад маразоў загінула каля 120 чалавек.
Зіма 1883/1884 была даволі цёплай
Зіма 1890/1891 у Магілёўскай губерні была адзначана як шматснежная і вельмі марозная. Халады аказаліся небывала ўстойлівымі. Такіх працяглых халадоў, як адзначаюць афіцыйныя дакументы, не было з 1813 г. Ураджай азімых поўнасцю загінуў.
Да студзеня 1897 года паўсюдна выпалі моцныя снягі, якія суправаджаліся моцнымі снежнымі бурамі.
У снежні 1899 года здарылася “велізарная тэрмічная анамалія” – небывалыя халады ахапілі тэрыторыю губерні.
Гэты тыдзень на тэрыторыі Магілёўскай вобласці апошні цёплы перад надыходам халадоў.
Па папярэднім прагнозе надвор’я, на пачатку наступнага тыдня пахаладае, у сераду чакаецца мокры снег. З чацвярга чакаецца сярэднесутачная тэмпература нижэй за 0°. Да канца тыдня ўстановяцца марозы да 7 градусаў.
14 лістапада, панядзелак, надвор’е па вобласці пратрымаецца пераважна без ападкаў. У начны і ранішні час месцамі туман. Уначы -1 +4°С, днём +3 +8°С.
15 лістапада, аўторак. Пераважна без ападкаў. Месцамі туман. Уначы -3 +2°С, днём +1 +6°С.
16 лістапада, серада. Паніжэнне тэмператур прывядзе ў некаторых раёнах да выпадзення невялікіх ападкаў у выглядзе мокрага снега, снега з дажджом. У асобных раёнах слабы туман, слабы галалёд. Уначы -3 +2°С, днём 0 +5°С. Месцамі вятры хуткасцю да 11 м/с.
17 лістапада, чацвер, чакаецца воблачнае надвор’е, з начнымі тэмпературамі да -3°С, днём 0 -2°С, без ападкаў.
18 лістапада, пятніца, магчыма будзе яснае надвор’е, невялікія марозы, у начы да -7°С, днём 0 -2°С
У выходныя 19 і 20 лістапада захаваецца воблачнае надвор’е, месцамі з праясненнямі. Чакаюцца вятры хуткасцю да 11-13 м/с.
Начныя тэмпературы да -6 -7°С, днём каля 0 -2°С.
Аўтамабілістам нагадаем, што пара мяняць летнюю гуму на зімовую.
Паводле шматгадовых назіранняў, сярэдняя тэмпература лістапада складае 0,1°С, у Бабруйску +0,7°С, Магілёве +0,1°С. У гэтым годзе, сярэднія тэмпературы першай дэкады склалі болей за +5°С.
Фота ўзята з адкрытых крыніц і мае ілюстрацыйны характар