Вайна на фота. Ува што ператварылі расійскія войскі горад Ірпень

Паводле дадзеных спадарожнікавага цэнтру ААН Unosat – 72 працэнты гораду зруйнаваныя. Ад яго да беларускай мяжы – 250 кіламетраў.

Жудасная статыстыка наступстваў безупынных, цягам месяца, атак расійскіх войск на Ірпень і гаспадарання ў ім выглядае наступным чынам:

– 115 дамоў разбураныя цалкам;

– 698 маюць значныя пашкоджанні;

– 187 часткова пашкоджаныя.

Па вызваленні гораду ўкраінскімі ўзброенымі сіламі былі выяўленыя масавыя забойствы цывільных грамадзянаў. З 290 эксгумаваных целаў 161 было мужчынскім, 73 – жаночым і адно дзіцячае. Таксама былі выкапаныя 55 чалавечых парэшткаў.

Паводле кіраўніка гораду Александра Маркушына ў Ірпені маглі быць забіта ад 200-300 цывільных.

Да поўнамаштабнага ўварвання расійскіх войск ва Ўкраіну ў Ірпені жыло 62 456 чалавек. Ад беларускага Гомеля да Ірпеня 250 кіламетраў.

фота: misha.dja