Афіцыйных паведамленняў пра пашкоджаныя ветракі адшукаць не ўдалося. Імаверна гэта адбылося 30 чэрвеня падчас дужай навальніцы. На пашкоджаныя ветрагенератары звярнуў мінак.
Паводле яго два ветракі стаяць на выездзе з Магілёва пры шашы, якая злучае Мінскую і Аршанскую магістралі.
У аднаго з іх цалкам абламаныя тры лопасці. У другога пашкоджаная адна. Пляцоўка вакол ветракоў не агароджаная.
Непагадзь 29 чэрвеня лютавала з гадзіну. За гэты час шквалісты вецер наламаў нямала дроў, а залева, нібы з вядра, ператварыла праезныя часткі дарог у рэкі.
bobruisk.ru
Сацыяльныя сеткі поўняцца фотаздымкамі з наступствамі навальніцы.
Паводле Міністэрства надзвычайных сітуацыяў яго супрацоўнікі 26 разоў выязджалі прыбраць паваленыя дрэвы. Імі было пашкоджана шэсць машын.
bobruisk.ru
У Бабруйску цуд уратаваў мясцовую жыхарку ад бяды. На машыну вятрыска паклаў вялікае дрэва.
З аўтамабілю жанчыне ўдалося вылезці самастойна, але медыкі ўсё ж агледзелі яе. У шпіталізацыі патрэбы не было, пішагазета «Вечерний Бобруйск».
Фота аўтара пад нікам “Карина”
У Магілёве дужы дождж дарогі ператварыў у рэкі. Шмат дзе ў горадзе аўтамабілісты пастаялі ў заторах. Выратавальнікі займаліся адпампоўваў вады з затопленых дамоў.
У архівах сыноптыкаў учорашні дзень адназначна знойдзе сабе месца.
На горад абрынулася дужая залева. Сацыяльныя сеткі поўняцца фотаздымкамі пра сітуацыю на дарогах. На іх бачна, што творыцца ў горадзе. Паведамляюць, што найбольш праблемаў у мікрараёне «Саломенка».