Банда рэцыдывістаў рабавала гаражы ў Магілёве

Тры хлопца праламывалі сцены, зрывалі замкі і бралі ўсё што можна, угнаўшы матацыкл і аўтамабіль.

Як паведамляе Тэлеграм-канал прэс-службы абласнога УУС, серыйныя злодзеі выкралі маёмасць з гаражоў на агульную суму больш за 8500 рублёў. Усе яны затрыманыя. Двум са злачынцаў 20 гадоў, старэйшаму 21, і ўсе яны раней былі асуджаныя за крадзёж. 

Хлопцы выломлівалі замкі на варотах гаражоў і пранікалі ўнутр, у некаторых выпадках праломваючы сцены. З памяшканняў яны забіралі ўсё, што ўяўляла каштоўнасць, а пасля перапрадавалі трэцім асобам.

Так, па дапамогу міліцыі звярнуўся 48-гадовы магіляўчанін, які паведаміў, што ў яго з гаража праз узлом навяснога замка быў выкрадзены аўтамабіль коштам 5000 рублёў.

Праз некалькі дзён яшчэ адзін уладальнік гаража ў тым жа гаражным масіве распавёў, што невядомыя праламалі ў яго сцяну і выкралі матацыкл і перфаратар на агульную суму ў 2500 рублёў. Трэцяя заяўніца, 36-гадовая ўладальніца гаража, пазбавілася маёмасці на 1000 беларускіх рублёў: у яе невядомыя забралі аўтамабільныя дыскі. Пасля гэтага яшчэ трое магіляўчан падалі аналагічныя заявы: нехта пазбавіўся металу і аконных рам, нехта не знайшоў пакінутага ў гаражы бензіну.

Фота носіць ілюстратыўны характар