Сталь, высокатэхналагічная прадукцыя, фінансавыя паслугі. Вялікабрытанія ўвяла дадатковыя санкцыі супраць Беларусі

Новыя абмежаванні закрануць пастаўкі металаў, сектар фінансавых паслуг, экспарт высокатэхналагічнай прадукцыі і прамысловага абсталявання.

Пакет абмежавальных мер уключае забарону на імпарт і экспарт тавараў на суму каля 60 млн фунтаў стэрлінгаў, піша выданне Myfin, спасылаючыся на пастанову ўраду Вялікабрытаніі.

Уводзіцца эмбарга на імпарт з Беларусі жалеза і сталі. У Беларусь з Вялікабрытаніі забароняць пастаўляць нафтапрадукты, найноўшыя тэхналагічныя распрацоўкі (у тым ліку тыя, што выкарыстоўваюцца для квантавых вылічэнняў), а таксама прадметы раскошы, сярод якіх значацца творы мастацтва і дызайнерскія сумкі.

Вялікабрытанія абмяжоўвае доступ Беларусі да сектару фінансавых паслуг: кампаніям будзе забаронена выпускаць каштоўныя паперы і даўгавыя абавязальніцтвы на Лонданскай фондавай біржы.