На дзень пажылога чалавека магілёўскія цырульні зробяць зніжкі

Больш за дзясятак магілёўскіх цырульняў зробяць зніжкі для пенсіянераў на дзень пажылога чалавека, што адзначаецца 1 кастрычніка, і ў бліжэйшыя даты. Так, ужо з 29 верасня простая стрыжка для пенсіянераў у цырульні ў гасцініцы “Турыст” будзе каштаваць 5 рублёў. З 1 па 3 кастрычніка цырулні на вуліцы Крывуліна і Каштанавай прапануюць зніжкі ад 10% да 50% за мадэльную стрыжку і на ўсе віды паслуг. Поўны спіс прапановаў па акцыі можна знайсці тут.

Фота ілюстрацыйнае

Пенсіянерам Магілёўшчыны будзе даступна шмат падарункаў і прапаноў у Міжнародны Дзень пажылога чалавека

Ён адзначаецца заўтра, 1 верасня. Пропускам будзе пенсійнае пасведчанне.

Ва ўсіх рэгіёнах Магілёўскай вобласці грамадскія арганізацыі, адукацыйныя, культурныя, сацыяльныя службы прыдумалі свае падарункі, падрыхтавалі акцыі для пенсіянераў. Трэба толькі не забывацца на свае пенсійныя пасведчанні, бо яны будуць купонамі, квіткамі ці пропускамі. 

Музеі. Усе дзейныя музеі вобласці адкрыюць свае дзверы для пенсіянераў. Уваход у іх і агляд экспазіцый бясплатны. Але калі захочацца прайсціся з экскурсаводам, то трэба будзе заплаціць. Па рашэнню адміністрацый могуць аказацца платнымі і асобныя выставачныя праекты, асабліва камерцыйныя. 

Кінатэатры. З 1 па 9 кастрычніка, цэлых 9 дзён, можна бясплатна паглядзець кіно пры прад’яўленні пенсійннага пасведчання ў Магілёве. Паказваць будуць пераважна класічныя кінастужкі. Сеансы пройдуць у малых залах кінатэатраў “Радзіма”, “Космас” і “Чырвоная Зорка”. Падобныя паслугі кінатэатры будуць праводзіць і ў іншых райцэнтрах. Сачыце за аб’явамі. 

Спорт. Спартовыя спаборніцтвы, гульні, акцыі запланавалі ўсе раёны вобласці.  

Возьмем, для прыкладу, Глуск. У пятніцу 30 верасня ў 12:00 на цэнтральным стадыёне для пажылых людзей пройдуць заняткі (бясплатна) па скандынаўскай хадзьбе і турнір па шашках. А ў суботу, 1 кастрычніка, усіх пенсіянераў запрашаюць бясплатна наведаць гарадскі басейн (з сабой вазьміце пенсійннае пасведчанне) час – з 12:00 да 20:00. 

Падобная спартыўная праграма маецца ва ўсіх райцэнтрах і гарадах. Трэба сачыць за рэкламай. 

Крамы і гандлёвыя сеткі Магілёўскай вобласці падрыхтавалі шматлікія зніжкі і акцыі да Дня пажылых людзей. Зніжкі ад сімвалічных 3-5% да 35% на нехарчовыя тавары. Іх падрыхтавалі практычна ўсе гандлёвыя аб’екты. Пытайцеся ў работнікаў гандлю пра зніжкі. 

Прадпрыемствы побытавага абслугоўвання Магілёўскай вобласці таксама будуць праводзіць акцыі для асоб пажылога ўзросту. Так, можна будзе пастрыгчыся са значнай зніжкай у шматлікіх цырульнях вобласці. Зніжкі ў коштах паслуг вагаюцца ад 10% да 50%.  

Каб не рабіць рэкламу канкрэтнай гандлёвай марцы ці цырульні мы прапануем перайсці па спасылцы і паглядзець памеры зніжак. Яны прыемныя.