Магілёўскі суд абвясціў старонкі сатырычнага праекта “ЧинЧинЧенал” экстрэмісцкімі

Міністэрства інфармацыі Беларусі ў чарговы раз папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Як паведамляе БАЖ, паводле рашэння суда Ленінскага раёна Магілёва ад 24 ліпеня 2024 года ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унесеныя старонкі сатырычнага праекта «ЧинЧинЧенэл» у сацыяльных сетках і месенджарах:

  • акаўнт «chinchinchannelofficial» у Instagram (ідэнтыфікатар intagram.com/chinchinchannelofficial?igsh=ODlxdDRpdWFjbHRz);
  • акаўнт «ЧинЧинЧенэл» у Facebook (ідэнтыфікатар facebook/com/ChinchinChenl);
  • акаўнт «БелГосТикТокКанал» у ТikTok (ідэнтыфікатар tiktok.com/@chinchinchannelofficial?_t=ZM-8watsOavhGq _r=1);
  • YouTube-канал «ЧинЧинЧенэл» (ідэнтыфікатар youtube.com/@chinchinchannelofficial?fbclid=PAQ0xDSwKdNYRleHRuA2FlbQIxMAABpwY8v7PTk-yWfE8jdbX3eqxyFBJRWpgXOqC5rvuHJGvnRKkZrh-ogz7GhyvQ_aem_zxH5Fq9lcBH3M0blAFun1g).