Раніцай 14 студзеня работнікі МНС выратавалі двух бабруйскіх пенсіянераў з кватэры падчас пажару.
Continue reading “У Бабруйску выратавалі двух пенсіянераў з кватэры, што палала”
Continue reading “У Бабруйску выратавалі двух пенсіянераў з кватэры, што палала”
У Бабруйску за адну ноч былі ўгнаныя дзве аўтамашыны – Volkswagen Passat і малакавоз Iveco. Як высветлілі спецыялісты судовых экспертыз, за ўгонамі стаяў адзін і той жа чалавек – у аўтамабілях былі выяўленыя мікравалокны з яго штаноў. Злачынцам аказаўся неаднаразова судзімы 29-гадовы жыхар Бабруйска, які быў нападпітку і вырашыў ноччу пакатацца. Першую машыну, Volkswagen Passat ён разбіў аб дваравую канструкцыю для сушкі бялізны. На малакавозе Iveco ён вылецеў з дарогі і ўрэзаўся ў дрэва на ўзбочыне. Абедзьве машыны стаялі ноччу ў двары незапертыя, з ключамі ў замку запальвання – ўдакладняюць у Камітэце судовых экспертыз.
Фота: Судовыя экспертызы
Continue reading “Бабруйчанка расказала, як жыць на адну пенсію і дазваляць сабе буйныя пакупкі”
Адносна прадпрыемства была спыненая справа аб банкруцтве – піша “Камерцыйны кур’ер”. З гэтым рашэннем пагадзіліся больш за палову крэдытораў, з якімі скураны завод дасягнуў міравога пагаднення. Запазычанасць у амаль што 24 мільёны рублёў прадпрыемства будзе аддаваць у растэрміноўку.
На працягу 2023 года Бабруйскі скураны завод здолеў выйсці на чысты прыбытак у 259 тысяч рублёў. У бягучым годзе прадпрыемства ўжо спрабавалі прадаць за 25 мільёнаў рублёў, каб адразу і цалкам разлічыцца з запазычанасцямі, але ўласнік і магчымыя пакупнікі не сышліся ў канчатковым кошце завода. Зараз пытанне пра продаж прадпрыемства больш не актуальнае.
Фота: “Камерцыйны кур’ер”
Зима в разгаре, а листья с этого дерева так и не опали.
Снега и морозы тополю нипочем. Листья сделались серыми, но упорно держатся на ветвях. сообщает “Бобруйский курьер”.
Специалисты объясняют эту аномалию тем, что жизненные процессы дерева нарушены: если не могут опасть старые листья, новые уже не появятся.
Печально, но старый тополь умирает. Эта зима станет для него последней.
Когда-то эта часть улицы Социалистической была сплошь засажена тополями. Теперь осталось только три дерева и одно из них уже прощается с любимым городом.
У суботу, 16 снежня ў 9.07 паступіла паведамленне аб разрыве самаробнага ацяпляльнага катла на цвёрдым паліве, уманціраваным у печ.
Здарэнне адбылося ў вёсцы Канчаны Бабруйскага раёна – паведамляе МНС.
Пажару ўдалося пазбегнуць, але пацярпеў гаспадар дома. Пенсіянер 1954 года нараджэння атрымаў траўмы. Пасля аказання медыцынскай дапамогі мужчына быў накіраваны на амбулаторнае лячэнне. У доме разбурана печ, пашкоджаны ацяпляльны кацёл і шкленне ў кухні, адбылася дэфармацыя часткі вонкавай драўлянай сцяны памяшкання кухні. Меркаваная прычына разрыву – парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад (адсутнасць цыркуляцыі цепланосбіта ў сістэме).
Фота ілюстрацыйнае
У пятніцу, 8 снежня, у Бабруйску адбылося дарожна-транспартнае здарэнне – сутыкнуліся таксі Renault Logan і трактар з маніпулятарам.
Аварыя здарылася а другой гадзіне дня на вуліцы Якуба Коласа. У выніку сутыкнення аўтамабіль атрымаў сур’ёзныя механічныя пашкоджанні памята правае задняе крыло, дэфармаваны дзверы і вечка багажніка. Па папярэдніх дадзеных, людзі не пацярпелі.
Фота: komkur info
Кампанія з маладога мужчыны і двух дзяўчат пачала сваю гулянку раніцай у верасні 2022 года. Калі закончыўся алкаголь, 30-гадовы мужчына замовіў псіхатропаў, за якімі прыйшлося ехаць з Кіраўска ў Бабруйск. Забраўшы там закладку, кампанія частку наркотыка ўжыла яшчэ па дарозе назад, а потым працягнула вяселле. Бліжэй да вечара яны вырашылі зноў паехаць у Бабруйск у начны клуб. Для падвоза выклікалі свайго знаёмага кіроўцу таксі.
Па дарозе ў Бабруйск кампанія замовіла яшчэ адну закладку, а ўжо на месцы вырашыла вярнуцца назад у Кіраўск. Там яны пайшлі ў госці да сваёй 23-гадовай сяброўкі – прычым да гулянкі далучыўся і іх таксіст. У гасцях кіроўца частаваў кампанію сваёй марыхуанай.
Падчас далейшай пасядзелкі усіх пяцярых – мужчыну 30 гадоў, двух яго сябровак 19-ці і 29-ці гадоў, а таксама гаспадыню кватэры і таксіста накрыла міліцыя. Усю кампанію абвінавацілі ў абароце наркатычных рэчываў. Па артыкуле “Незаконнае абарачэнне асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў у буйным памеры, здзейснены групай асоб” 30-гадовага мужчыну і яго сябровак 19-ці і 29 гадоў асудзілі на сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму кожнага.
23-гадовы таксіст атрымаў тры з паловай гады турмы з фармулёўкай “Незаконныя з мэтай збыту набыццё, захоўванне, перавозка і незаконны збыт наркатычных сродкаў”. 23-гадовую дзяўчыну, што прыняла кампанію ў сябе дома вызначылі ўласніцай прытона і асудзілі на тры гады абмежавання волі без накіравання ў вязніцу – паведамляюць “Магілёўскія ведамасці”.
Фота ілюстрацыйнае
Последним владельцем раритетного объекта является ООО «Старт-Корп». пишет “Вечерний Бобруйск”
Попытки продать бункер с аукциона в августе и ноябре завершились крахом – из-за отсутствия желающих обзавестись личным бункером аукционы не состоялись.
Начальная цена лота составляла 22 800 рублей.
Теперь бывший пункт управления попытаются продать по цене на 40 процентов ниже начальной или отдадут кредиторам в счет материальных претензий к собственнику.
Аналогичная ситуация и со взлетной полосой в Быхове.
Имущество бывшей военно-воздушной базы местные власти, по какой-то вывихнутой логике, закрепили за консервным заводом.
Продать “взлетку” у предприятия не получается – никто не хочет ни взлетать, ни, тем более, садиться.
Фото газеты “Вечерний Бобруйск”.
Вечарам 28 лістапада трагедыя здарылася па праспекце Будаўнікоў у Бабруйску. У кватэры на восьмым паверсе ў агні апынулася пенсіянерка 1937 года нараджэння. Яна самастойна спрабавала пакінуць памяшканне – ратавальнікі знайшлі яе яшчэ жывую ў калідоры.
Рэанімацыйныя мерапрыемствы не дапамаглі, жанчына памерла ў карэце хуткай дапамогі. Акрамя яе атручванне прадуктамі гарэння атрымалі 22 яе ката. Чацвярых хатніх гадаванцаў удалося выратаваць, 18 загінулі паведамляе прэс-служба МНС. Прычына пажару высвятляецца.
Фота: МНС