Традыцыйна на 2 капейкі. Літр АІ-95 больш за долар ЗША.

«Белнафтахім» аб’явіў аб павышэнні рознічных коштаў на аўтамабільнае паліва.

У Беларусі з 24 траўня зноў даражэе аўтамабільнае паліва, паведамляе канцэрн «Белнафтахім».

Гэта 13-е павышэнне цэн на паліва Кожны раз кошт павялічваюць на 2 капейкі за літр. Ад пачатку году паліва падаражэла на 26 капеек.

Цяпер літр абыдзецца аўтамабілісту:

 – АІ-92-К5-Еўра – 2 рублі 26 капейкі;

 – АІ-95-К5-Еўра – 2 рублі 36 капейкі;

 – АІ-98-К5-Еўра – 2 рублі 58 капеек;

Паводле Нацыянальнага банку 24 мая курс долара ЗША да рубля – 2,4645, еўра –2,6015. Адсюль вынікае, што літр паліва АІ-98-К5-Еўра каштуе больш за 1 долар ЗША і амаль 1 еўра.