Цела пенсіянера, што знік без вестак у кастрычніку 2025 года, знайшоў у балоце каля вёскі Баравішча Глускага раёна мясцовы грыбнік. Як высветлілася, восенню мінулага года загінуўшы разам з жонкай адправіўся па грыбы ў лес каля вёскі Ольніца і заблукаў. Маштабныя пошукі, арганізаваныя ў той час, выніку не далі. Мужчына лічыўся зніклым без вестак. Цяпер жа цела пенсянера 1941 года было заўважана ў балоце ў чатырох метрах ад берага.
Фота: АСВОД
