З’явіўся сайт-навігатар па аўдыякнігах на беларускай мове

Сайт не змяшчае тэксты саміх кніг, а дае толькі спасылкі на пляцоўкі, дзе іх можна паслухаць альбо набыць.

На audiobooks.by можна хутка знайсці аўдыякнігі не толькі сучасных аўтараў, але і класічныя, для дарослых і для дзіцяцей ў аўдыяфармаце.

На сённяшні дзень на сайце размешчана больш за 340 твораў з такіх крыніц, як “Кніжны воз”, “Беларуская палічка”, “Камунікат” i iнш.