Ізраільская кампанія RADA Electronic Industries, якая вырабляе радары, пачала прадастаўляць Украіне прыборы для новай сістэмы абвесткі аб ракетнай пагрозе – інфармуе news.pn, спасылаючыся на Israel Defense.
Украіна павінна атрымаць партыю з 16 радараў RADA. Іх будуць выкарыстоўваць для выяўлення і папярэджання аб ракетных атаках. Зазначаецца, што перадача такіх радараў патрабуе адабрэння Міністэрства абароны Ізраіля.
Радары RADA выкарыстоўваюць у Ізраілі для выяўлення пагрозы з неба. Яны падключаны да сістэмы абвесткі. У выпадку пагрозы жыхары атрымліваюць апавяшчэнне аб тым, што неабходна схавацца.
Раней Ізраіль заявіў, што дапаможа Украіне ў стварэнні сістэмы ранняга папярэджання аб паветранай пагрозе. Гаворка ідзе аб абвестцы адносна варожых ракет і дронаў.
Амбасадар Украіны ў Ізраілі заявіў, што ў пачатку траўня ізраільская сістэма абвесткі ўжо запрацавала ў Кіеве.
Ноччу з 28 на 29 студзеня іранскія СМІ паведамілі пра серыю выбухаў на ваенных аб’ектах у Іране – у тым ліку на тых, дзе збіраюць беспілотнікі. Афіцыйныя іранскія крыніцы заяўляюць, што атакавалі міні-дроны і ўсе яны былі збітыя.
На дадзены момант дакладна вядома пра выбух у горадзе Ісфахан – відэа з ім апублікавалі мясцовыя СМІ. Па дадзеных Брытанскага інстытута абаронных даследаванняў, паблізу Ісфахана знаходзіцца іранскае прадпрыемства Shahed Aviation Industries, звязанае з вытворчасцю дронаў-камікадзэ Shahed 131/136. Такія беспілотнікі Расія выкарыстоўвае ва Украіне. Таксама мяркуецца, што ў Ісфахане знаходзіцца завод па перапрацоўцы ўрана і некалькі цэнтраў ядзерных даследаванняў.
Паводле заявы Мінабароны Ірана, міні-дроны атакавалі адзін з цэнтраў ведамства. Адзін беспілотнік быў нібыта збіты сродкамі СПА, два іншыя «трапілі ў абарончыя пасткі і ўзарваліся».
Iran International са спасылкай на паведамленні ў сацсетках піша таксама пра выбухі і пажары у гарадах Карадж, Тэбрыз, Дэзфул і Хамадан. Акрамя таго, пажар адбыўся на прадпрыемстве па перапрацоўцы маторнага масла ў горадзе Шахід-Салімі ў правінцыі Усходні Азербайджан. Ці звязаныя гэтыя падзеі паміж сабой, невядома.
У дадзены момант за атаку ніхто не ўзяў адказнасць на сябе. Як піша The New York Times, некаторыя каналы Telegram, у тым ліку канал Sepah Cyberi, звязаны з Корпусам вартавых ісламскай рэвалюцыі, абвінавацілі Ізраіль і яго агентаў у краіне ў тым, што яны стаяць за атакай.
The New York Times таксама адзначае, што Іран і Ізраіль вялі ценявую вайну на сушы, на моры, у паветры і ў кіберпрасторы на працягу апошніх трох гадоў, пры гэтым Ізраіль наносіў удары па іранскіх ваенных і ядзерных аб’ектах, забіваў вучоных і высокапастаўленых ваенных чыноўнікаў.
Варта ўлічваць, што на фоне шматмесячных пратэстаў у Іране існуюць праблемы з доступам да інтэрнэта, пагэтаму атрымаць дакладную інфармацыю з месца падзеяў сусветным СМІ вельмі складана.
Ракеты пацэлілі ў адно з мясцовых прадпрыемстваў, а таксама ў гідратэхнічныя збудаванні гораду. Пра пацярпелых звестак няма.
15 верасня паветраную трывогу абвясцілі ў Крывым Рогу па 13 гадзіне. Начальнік ваеннай адміністрацыі гораду Аляксандр Вілкул паведаміў, як небяспека мінула, што атакаванае было прамысловае прадпрыемства.
«Разбурэнні сур’ёзныя, падрабязныя наступствы ўдакладняюцца. Папярэдне – без ахвяр«, – адзначыў ён у тэлеграм-канале.
focus.ua
Другі раз горад быў атакаваны пасля 17 гадзіны. Аляксандр Вілкул заклікаў гараджан заставацца ў бамбасховішчах і не выкладаць у сацыяльныя сеткі здымкі.
Паводле Вілкула, у раён гідратэхнічнай запруды паляцелі дзве ракеты.
Па гідратэхнічных збудаваннях расійскія войскі стралялі 14 верасня. Па словах кіраўніка Днепрапятроўскай абласной ваеннай адміністрацыі Валянціна Разнічэнкі, яны атрымалі сурʼёзныя пашкоджанні. Таксама, ракеты пацэлілі ў абʼекты крытычнай і транспартнай інфраструктуры гораду.
Для абстрэлу расійскія войскі выкарысталі самалёты стратэгічнай авіяцыі, якія атакавалі горад сям’ю крылатымі ракетамі Х-22.
ua-informator
Ракеты пашкодзілі дамбу Карачуноўскага вадасховішча. У выніку, у рацэ Інгулец рэзка павысіўся ўзровень вады.
15 верасня стала вядома, што падтопленымі аказаліся 116 прыватных жылых дамоў і прысядзібных участкаў. Былі эвакуяваныя жыхары двух раёнах з-за пагрозы падтапленняў у сувязі з узняццем узроўню вады, пісала«УНІАН».
Дамбу ўдалося адрамантаваць. Пасля чаго, абʼём уцечкі вады зменшыўся і яе ўзровень пачаў падаць.
Мікалаеў расійскія войскі 29 жніўня атакавалі днём. Колькасць пацярпелых пакуль трываюць аварыйна-пашуковыя працы павялічваецца. Спачатку паведамлялася пра 5 параненых, затым пра 11-ць. На 19 гадзіну па кіеўскім часе параненых стала 24.
Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці
Выданне «Новини N» апублікавала першыя фотаздымкі з разбурэннямі пасля сённяшняга абстрэлу.
Абноўленыя звесткі пра пацярпелых паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Віталій Кім у тэлеграм-канале.
За дзьве гадзіны да ягонага допісу мэр гораду Аляксандр Сянкевіч паведаміў, што вядома пра 11 параненых і 2 забітых мірных жыхароў.
Паводле яго ракеты пацэлілі ў жылыя кварталы і навучальныя школы. У сетках распаўсюджваецца відэа з трапленнем снарада ў адзін з мікалаеўскіх мастоў.
Пабрацімства Мікалаева з Магілёвам было замацаванае дамовай у 2009 годзе.
31 мая 2022 году мэр украінскага гораду заявіў, што Пагадненне аб пабрацімстве з Магілёвам скасаванае і выказаў спадзеў, што яно будзе адноўленае, калі Беларусь стане свабоднай.
Магілёў. media працягвае сачыць за жыццём Мікалаева, нягледзячы на спыненне партнёрскіх сувязяў з Магілёвам.
Мікалаеў месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расіян.
Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой».
У Вазнясенску параненыя 9 чалавек. З іх 4 дзяцей. Дзяўчынцы асколкам вырвала вока.
Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці
Паводле старшыні абласной ваеннай адміністрацыі Віталія Кіма, расійскія ракеты пацэлілі ў пяціпавярхоўку і прыватныя дамы. Атакаваны горад быў днём.
«Па стане на 13.00 (кіеўскі час, ММ) пацярпелі сем чалавек, трое з іх дзеці. Адно дзіця цяпер на аперацыі», – напісаў Кім у сваім тэлеграм-канале.
Праз паўгадзіны кіраўнік абласной адміністрацыі звесткі абнавіў.
«У 13.30. 9 параненых, у тым ліку 4 дзяцей. З дзецьмі ўсё складана. Узрост ад 3 да 17 гадоў», напісаў ён.
Пазней дадаў, што пацярпелай падчас абстрэлу дзяўчынцы вырвала вока і яе перавозяць у Мікалаеў.
Пабрацімства Мікалаева з Магілёвам было замацаванае дамовай у 2009 годзе.
31 мая 2022 году мэр украінскага гораду заявіў, што Пагадненне аб пабрацімстве з Магілёвам скасаванае і выказаў спадзеў, што яно будзе адноўленае, калі Беларусь стане свабоднай.
Магілёў. media працягвае сачыць за жыццём Мікалаева, нягледзячы на спыненне партнёрскіх сувязяў з Магілёвам.
Мікалаеў месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расіян.
Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой».
фота з рэсурсу: t.me/mykolaivskaODA, t.me/uniannet
У Чарнаморскі нацыянальны ўніверсітэт імя Пятра Магілы пацэлілі дзве ракеты. Атака адбылася ўначы з 16 на 17 жніўня. У будынку знаходзіўся толькі ахоўнік. Ён не пацярпеў.
Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці
Ракетамі пашкоджаны будынак навучальнай установы. Ад абломкаў і ўдарнай хвалі пашкоджаныя таксама дамы насупраць. Камунальнікі расчышчаюць тэрыторыю каля ўніверсітэту, каб вызваліць праезд.
«Гэта сапраўдныя тэрарысты, якія, прыкрываючыся сваёй прапагандай, працягваюць цынічна разбураць нашы навучальныя ўстановы» – адрэагаваўна чарговы абстрэл у сваім тэлеграм-канале мэр гораду Аляксандр Сянкевіч.
Ён адзначае, што днямі апублікаваў відэа, якое даказвае, што ў навучальнай установе няма вайсковых базаў.
«Там працуюць звычайныя спецыялісты ўніверсітэту: прымаюць дакументы абітурыентаў, падпісваюць абыходныя лісты, выдаюць дыпломы. А сёння ноччу туды прыляцелі дзве расейскія ракеты», – піша Сянкевіч.
Чарнаморскі нацыянальны ўніверсітэт – адна з наймалодшых вышэйшых навучальных устаноў Украіны. Самастойнай адзінкай у адукацыйнай сістэме краіны ён стаў у 2002 годзе. А ў 2015 – атрымаў статус Нацыянальнага. Да поўнамасштабнага ўварвання ва Ўкраіну расійскіх войск у ім вучылася 4,5 тысячы студэнтаў.
16 жніўня ў Мікалаве расійскія войскі ракетамі разбурылі мясцовую школу. У яе пацэлілі тры ракеты. Напад на навучальную ўстанову абышоўся без ахвяраў.