У Асіповічах падлічылі наведвальнікаў фізкультурна-аздараўленчага комплекса «Жамчужына».
«Жамчужына» карыстаецца асаблівай папулярнасцю дзякуючы аквапарку.
У комплексе ёсць 25-метровы басейн з трыма дарожкамі, прамая і спіралевая горкі, дзіцячая зона, гідрамасаж, джакузі, саўна, вадаспад і «лянівая рака».
Таксама праводзяцца заняткі па плаванні і аквааэробіцы для дзяцей і дарослых.
У жніўні фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Жамчужына» наведалі 13 025 чалавек. З іх:
- 9 333 чалавекі наведалі аквазону;
- 2 285 чалавек абралі аквазону з басейнам;
- 502 чалавекі прыйшлі толькі ў басейн;
- 90 чалавек аддалі перавагу більярду;
- 260 чалавек скарысталіся саўнай;
- 31 чалавек гуляў у настольны тэніс;
- 524 чалавекі займаліся ў трэнажорнай зале.
Найбольшая наведвальнасць была адзначана 17 жніўня – у гэты дзень комплекс наведала 712 чалавек.
Фота з адкрытых крыніц.