Зайка-2023 павіншаваў жыхароў мікразоны ў Магілёве

Самы вялізны Зайка-2023 павіншаваў жыхароў мікразоны ў Магілёве – людзі самі зладзілі дзеткам свята

Жыхары кааператыўных дамоў на Саломенцы самі арганізавалі дзецям атмасфернае навагодняе свята з удзелам двухмятровага Зайца – сімвала 2023 года.

За дзень да заканчэння каляндарнага года вясёлае і кранальнае свята для дзетак адбылося ў дварах вуліцы Каштанавая. Дзеці і дарослыя вадзілі карагоды, танчылі, упрошвалі бабу Ягу расчараваць Дзеда Мароза і паклікаць Новы Год.

Пастаноўка казкі “Марозка” стала нечаканым і вельмі прыемным падарункам для жыхароў мікрараёна. У адрозненні ад афіцыйных святкаванняў у цэнтры горада тут усё прайшло па сямейнаму. Усім хапіла ўвагі казачных герояў і іх цяпла. 

Данілка (11 гадоў): “Я быў на навагоднім свяце ў Палацы піянераў. Там было больш эфектаў, але была простая пастаноўка. А тут лепш! Тут мы самі ігралі і танцавалі з жывымі лялькамі!”  

Арганізавалі свята самі жыхары кааператыўных дамоў мікразоны, якія нанялі аніматараў. Артысты дзейнічалі раскавана і нязмушана, завялі публіку і атрымалі заслужаную падзяку. 

Але лепш самім паглядзець фрагмент відэа замалёўкі. Прыемнага прагляду і добрага навагодняга настрою! 

Фота, відэа: mogilev.media