Першы эшалон з вайскоўцамі Узброеных сілаў Расійскай Федэрацыі са складу рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расіі прыбыў на чыгуначную станцыю «Лосвіда» (Віцебскі раён) – паведамляюць беларускія СМІ. Там знаходзіцца палігон 103 паветрана-дэсантнай брыгады.
Таксама паведамляюць аб разгрузцы эшалона з расейскімі вайскоўцамі на чыгуначнай станцыі «Палонка» (Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) і на чыгуначнай станцыі «Заслонава» (Лепельскі раён, Віцебская вобласць).
Кадры, апублікаваныя рэдакцыяй “Воен ТВ” беларускага Міністэрства абароны дэманструюць, што прыбылыя вайскоўцы – нядаўна мабілізаваныя ў расійскую армію.