Расце папулярнасць беларускай мовы сярод моладзі – даследаванне

Валоданне роднай мовай беларуская моладзь і школьнікі лічаць маркерам інтэлігентнасці і патрыятызма, а кожны трэці рэгулярна ёй карыстаецца.

Выдамнне “Мінскія навіны” прыводзяць вынікі даследавання, праведзенага сектарам суправаджэння нацыянальнага даследавання якасці адукацыі і міжнародных даследаванняў Акадэміі адукацыі. Кіраўнік сектара Вячаслаў Караткевіч паведаміў, што больш за 90 % выпускнікоў сярэдніх агульнаадукацыйных устаноў лічаць беларускую мову роднай. Для параўнання, сярод усяго насельніцтва краіны роднай мовай беларускую прызнаюць толькі 54,1% – такую лічбу прыводзіць БелТА. На Магілёўшчыне гэты паказальнік яшчэ ніжэй – толькі 46,1%.

Даследаванні Акадэміі адукацыі наконт папулярнасці беларускай мовы сярод моладзі і школьнікаў праводзіліся ў 2022/2023 навучальным годзе. Адзначаецца, што каля 25% выпускнікоў лічаць вывучэнне беларускай мовы адным з паказчыкаў патрыятызму і грамадзянскасці.

– Сярод моладзі родная мова становіцца ўсё больш папулярнай, таму што з’яўляецца маркерам інтэлігентнасці. – пракаментаваў Вячаслаў Караткевіч – Больш за трэць апытаных карыстаюцца ёю ў паўсядзённым жыцці.

Фота ілюстрацыйнае