Рамеснікаў і самазанятых абавяжуць плаціць у Фонд сацыяльнай абароны нароўні з ІП

Пачынаючы з 1 кастрычніка 2024 года тыя беларусы, што зарэгістраваныя як рамеснікі альбо самазанятыя, будуць абавязаныя плаціць унёскі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (па-руску – ФСЗН), калі будзе прыняты законапраект “Аб змене законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці”, апублікаваны на Нацыянальным прававым партале. 

У прыватнасці, згодна з тэкстам законапраекта з 1 кастрычніка 2024 г. абавязковаму дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню ў частцы пенсіённага страхавання падлягаюць – фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць самастойную прафесійную дзейнасць (самазанятыя), рамеснікі, а таксама людзі, занятыя ў сферы аграэкатурызму. Закон не будзе распаўсюджвацца толькі на людзей, што адначасова атрымліваюць пенсію.

Памер такіх узносаў, а таксама тэрміны іх выплаты будуць такімі ж, як і для індывідуальных прадпрымальнікаў.

Фота з адкрытых крыніц