Пасярод ночы загарэўся дах – у Краснаполлі сям’я выратавалася ў пажары

Ноччу 11 студзеня пажар адбыўся ў прыватным доме ў Краснаполлі. Сям’я з чатырох чалавек пратапіла печку папярэднім вечарам і лягла спаць. А трэцяй гадзіне ночы гаспадар дома прачнуўся з-за гучнага трэску за вакном. Як аказалася, на доме палаў дах. Мужчына хутка зарыентаваўся і вывеў сваю сям’ю – жонку і двох малалетніх дзетак на вуліцу. У здарэнні ніхто не пацярпеў – паведамляе прэс-служба МНС. Прычынай пажару стала ўзгаранне драўляных канструкцый даху ад коміна, паводле папярэдняй версіі.

Фота: МНС