Памёр Ілля Далжанкоў

Памёр Ілля Далжанкоў – басіст магілёўскага фолк-гурта Osimira

Ілля Далжанкоў дваццаць год быў музыкантам знакамітай групы Osimira, граў на бас-гітары. У час, вольны ад рэпетыцый і канцэртаў, працаваў таксама будаўніком і прамысловым альпіністам. У апошні час разам з іншым музыкантам гурта Osimira Кастусём Канцавым Далжанкоў працаваў у адной з магілёўскіх школ. 

Як ахоўнік, ён заступіў на працу і 8 студзеня чысціў школьны двор ад снега. Мяркуецца, што з-за рэзкіх фізічных нагрузак у музыканта спынілася сэрца.

Памёр Ілля Далжанкоў
Гурт Osimira. Ілля Далжанкоў – справа, з гітарай.

Іллі Далжанкову было 44 гады. Яго пахаванне адбудзецца 9 студзеня на Лаўсанаўскіх могілках.