жыхар Касцюковіцкага раёна спрабаваў схавацца з-пад падпіскі аб невыездзе ў Расіі

Падазраваны ў крадзяжы жыхар Касцюковіцкага раёна спрабаваў схавацца з-пад падпіскі аб невыездзе ў Расіі

31-гадовы жыхар Касцюковіцкага раёна здзейсніў крадзёж электрарухавіка на малочна-таварнай ферме, дзе працаваў жывёлаводам. Гэта адбылося яшчэ ў красавіку 2022 года і з таго часу мужчына знаходзіўся пад падпіскай аб невыездзе і добрых паводзінах. У жніўні 2022 года ён, аднак, уцёк у Расію. У дачыненні да яго завочна абралі меру стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту і аб’явілі вышук. У верасні 2022 года мужчына быў затрыманы ў Расіі і экстрадаваны ў Беларусь. Цяпер яму прызначаны штраф у 40 базавых велічынь – піша “Родная ніва”.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых крыніц.