Паўмёртвыя чайкі заўважаныя ўжо і на Юбілейным у Магілёве

Паўмёртвыя чайкі заўважаныя ўжо і на Юбілейным у Магілёве

Чытачы mogilev.media дзеляцца сваімі назіраннямі – хворыя чайкі сталі праяўляцца ўжо паўсюдна ў горадзе. Гэтую птушку сфатаграфавалі ў мікрараёне Юбілейны, які знаходзіцца даволі далёка ад Святога возера ды і ад Дняпра.

Пра праблему з чайкамі на Святым возеры мы пісалі яшчэ 17 красавіка, а прычына дзіўных паводзін птушак у Магілёве дагэтуль невядомая.

Фота: Чытачы mogilev.media