Навальніцы, тэмпература да +26°С – прагноз на выходныя

Надвор’е ў выхадныя дні будзе падпарадкоўвацца няўстойлівым паветраным масам, што рухаюцца на Беларусь з Польшчы – паведамляе Гідраметэаралагічная служба.

Днём 7 чэрвеня чакаюцца навальніцы, слупок тэрмометра падымецца да адзнакі +26°С.

8 чэрвеня Магілёўшчына будзе знаходзіцца пад уплывам няўстойлівай паветранай масы, якая паступае з тэрыторыі Польшчы. Чакаецца пераменная воблачнасць, месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ноччу мінімальная +8 +15°С, максімальная днём +18 +25°С.

9 чэрвеня ўмовы надвор’я будуць вызначаць франтальныя раздзелы, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Будзе воблачна з праясненнямі, уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёвы, днём з пераходам на заходні ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +7 +14°С, максімальная днём +19 +26°С.

Фота: mogilev.media