Магілёўскі БРСМ перадаў украінскім бежанцам чатыры каробкі і бутэльку вады

У каробках, тры з якіх па памерах блізкія да каробак з-пад абутку, знаходзіліся гігіенічныя наборы – шампунь, вадкае мыла, зубная паста, шчоткі, вільготныя сурвэткі, медыцынскія маскі, пральны парашок, аднаразовы посуд, прадукты хуткага прыгатавання і іншае.

Усе гэтыя прадметы гуманітарнай дапамогі магілёўскі абкам БРСМ збіраў па ўсёй вобласці на працягу тыдня. 15 красавіка дапамога была перададзена валанцёрам Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Трэба дадаць, што гэта ўжо трэцяя падобная акцыя магілёўскага БРСМ.