Магілёўская медсястра адстаяла кампенсацыю за пералом, калі на яе ўпалі п’яныя госці

Паліклініка, у якой працуе жанчына, спрабавала прызначыць вінаватай за траўму саму медсястру. Пацярпелай прыйшлося адстойваць свае правы ў пракуратуры.

Медсястра адной з паліклінік Магілёва не далічылася кампенсацыі ў 2 400 рублёў – паведамляе партал mycity.by. У ліпені 2023 года на дні нараджэння знаёмай яна атрымала пералом правай нагі – на жанчыну ўпалі двое п’яных гасцей. Адміністрацыя паліклінікі, у якой працуе жанчына, прыйшла да высновы, што прычынай траўмы стала алкагольнае ап’яненне, і прызначыла ёй аплату па непрацаздольнасці ў памеры 50% ад сярэднедзённага заробка замест 100% (у першыя шэсць дзён – 40% замест 80%).

Медсястра была вымушаная звярнуцца ў пракуратуру ў сувязі з падобным рашэннем адміністрацыі паліклінікі. Як высветлілі супрацоўнікі ведамства, яе скарга была небаспадстаўнай – адміністрацыя паліклінікі не ўлічыла, што прычынай траўмы стала алкагольнае ап’яненне не самой медсястры, а іншых людзей. У выніку жанчыне налічаны каля 2 400 рублёў кампесацыі, а ў далейшым дапамога па часовай непрацаздольнасці ёй будзе прызначацца і выплачвацца ў памеры 100 працэнтаў сярэднядзённага заработку.

Фота ілюстрацыйнае.