Буйную суму ўзяў у пазыку 29-гадовы мужчына, раней ужо судзімы за крадзяжы. Мясцовы жыхар пераканаў сваю сяброўку ў тым, што збіраецца купляць машыну, абяцаў вярнуць іх хуткім часам – гаворыцца ў паведамленні УУС.
Жанчына паверыла і перадала гатоўку, якую мужчына патраціў на іншыя патрэбы. Магіляўчанцы ж ён абяцаў вярнуць грошы, але перастаў адказваць на званкі, і мясцовая жыхарка звярнулася па дапамогу ў міліцыю.
Узбуджана крымінальная справа.
Фота ілюстрацыйнае