Кірмаш з шыкоўнымі вырабамі рамеснікаў і без пакупнікоў (фота)

Рамесніцкі кірмаш разгорнуты ля абласной філармоніі. Бойкага гандлю на ім няма. Прадавачкі, апранутыя ў нацыянальныя строі, сумуюць без пакупнікоў. Паветкі ля сцен музычнай установы выглядаюць сіратліва на бязлюднай вуліцы.

На кірамшы прадстаўленыя вырабы з саломкі, скуры, вышываныя ручнікі, лялькі-абярэгі, драўлянае начынне.

Многае ў белай і чырвонай каларыстыцы. Выкарыстанне рэчаў са спалучэннем такіх фарбаў цяпер успрыняцца, як праява апазіцыйнасці і пагражае адміністрацыйным пераследам.

Кірмаш разгарнулі да міжнароднага форуму «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства». Ягоная мэта развіццё міжкультурнага і міждзяржаўнага дыялогу, арыентаванага на пошук аптымальнай мадэлі суіснавання разных этнасаў і культур на сучасных этапе. 

На сайце аблвыканкаму адзначаецца, што ў форуме ўдзельнічаюць навукоўцы і спецыялісты вывучэння фальклору і традыцыйнай культуры з Беларусі, Азербайджану, Казахстану, Кыргістану, Узбекістану, Кітаю, Расіі.