Кацярына Кастусёва выйшла на волю пасля ізалятара

Дачка Рагора Кастусёва Кацярына, якую затрымлівалі сілавікі, на волі – напісаў у сваім Facebook зяць палітыка Дзмітрый Антончык. Ніякіх падрабязнасцяў пакуль не прыводзіцца.

Раней тэлеграм-канал MAYDAY.TEAM падаваў інфармацыю, што Кацярыну Кастусёву затрымлівалі ў панядзелак 22 красавіка і з таго часу яна ўтрымлівалася ў ізалятары часовага ўтрымання. У магілёўскіх судах імя дачкі Рыгора Кастусёва не значылася ў спісах на разгляд аб адміністрацыйных справах, таму не выключана, што яе чакае крымінальны пераслед. У роліку, які размясцілі на сваім канале сілавікі, Кацярыну прымушаюць агаварыць сябе сувязямі з арганізацыямі, якія беларускія ўлады абвясцілі экстрэмісцкімі.

Фота: Еўрарадыё