Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя аб’явіла экстраную акцыю “Палівай дрэва – захавай яму жыццё!” – гаворыцца на афіцыйным сайце ведамства.
З прычыны працяглай адсутнасці ападкаў на тэрыторыі краіны пад пагрозай высыхання аказаліся дрэвы і хмызы, высаджаныя вясной гэтага года, а таксама ў папярэднія гады. Без дапамогі чалавека большасць маладых дрэў і кустоў асуджаныя на хуткую гібель.
Фота ілюстрацыйнае