Ізраільская армія абвясціла пра знішчэнне інфраструктуры ХАМАС на поўначы Газы

Ізраільскія ваенныя заявілі пра завяршэнне місіі па знішчэнні інфраструктуры ХАМАС на поўначы Газы. Цяпер баявыя дзеянні тут скарачаюцца і перакідваюцца на поўдзень рэгіёна – паведамляе Associated Press.

Адмірал і ваенны прэс-сакратар ізраільскай арміі Дэніэл Хагары заявіў, што яшчэ можна чакаць разрозненых баявых дзеянняў на поўначы Газы, а таксама перыядычных запускаў ракет адтуль у бок Ізраіля. Але пры гэтым ён сказаў, што ХАМАС больш не дзейнічае арганізавана ў гэтым раёне, але баевікі «без рамак і без камандзіраў» па-ранейшаму прысутнічаюць. Ваенныя заявілі, што забілі больш за 8000 баевікоў ХАМАС, не прадставіўшы гэтым словам, аднак, доказаў.

Хагары сказаў, што  на поўдн ізраільскія сілы будуць дзейнічаць інакші, чым на поўначы Газы, дзе моцныя бамбардзіроўкі і наземныя баі зраўнялі з тэрыторыяй цэлыя кварталы.

Ён дадаў, што гарадскія лагеры для бежанцаў, якія зараз з’яўляюцца мішэнню вайскоўцаў, напоўненыя ўзброенымі людзьмі і што пад Хан-Юнісам быў знойдзены «падземны горад з разгалістых тунэляў». Паўтараючы за ізраільскімі палітычнымі лідэрамі, ён сказаў, што баі «будуць працягвацца на працягу 2024 года».

Фота: AFP праз Getty Images