Інфляцыйны скачок да 6,1% Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю звязала з вайной ва Ўкраіне

Сакавіцкі скачок інфляцыі адбыўся праз распачатую спэцаперацыю Расіі ва Ўкраіне і рэакцыяй сусветнай эканомікі на яе, лічыць кіраўнік гэтага дзяржаўнага органа ўпраўлення Аляксей Багданаў.

Ён запэўнівае, што ў маі рост агульнага ўзроўню цэнаў на тавары і паслугі не перавысіць аднаго працэнту, а ў летнія месяцы запаволіцца.

У інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву Белта ён заявіў, што Міністэрства падрыхтавала праграму стрымлівання цэнаў, якую разглядае ўрад. Што да інфляцыйнай сітуацыі і росту цэнаў у першыя месяцы году, то ў зімовыя месяцы, паводле Багданава, гэта было звязана з адменай зніжак у студзені і традыцыйным падвышэннем тарыфаў на камунальныя паслугі, падаражэнне садавіны і гародніны ў міжсезонні.

Па ягоных словах у сакавіку ж скачок інфляцыі сягнуў 6,1 працэнты праз распачатаю спэцаперацыю Расіі ва Ўкраіне і рэакцыяй на гэта сусветнай эканомікі. У далейшым, кажа Багданаў, умацаванне рубля дазволіла знізіць інфляцыйныя працэсы да 1,6 працэнтаў у месячным выражэнні.