Гэты дзіцячы барбер з Бабруйска збірае мільёны праглядаў у ТікТок

Гэты дзіцячы барбер з Бабруйска збірае мільёны праглядаў у ТікТок

Барбуйскі барбер Уладзіслаў працуе ў самым цэнтры горада, у барбершопе Martel на вуліцы Горкага. Установа спецыялізуецца паміж іншага на стрыжцы хлопчыкаў. У сваім ТікТок майстар выкладае ролікі са сваёй працай з дзеткамі і яны збіраюць мільёны праглядаў.

@barber_vladizl А ты кто???😅 #рек #стрижка #дети ♬ оригинальный звук – Barber_vladizl

Самыя папулярныя — з “хлопчыкам “так”” і з “хлопчыкам “не””, на 16, 17 мільёнаў праглядаў. 

“50 адценняў не” — жартуюць пра маленькага румзу каментатары — “ты яму слова, а ён табе не”. “У палоне ад яго інфармацыю ніхто не даведаецца”. “Можна мне такія ж нервы, як у гэтага цырульніка” — самыя папулярныя водгукі пад адным з ролікаў.

@barber_vladizl #рек #стрижка #дети ♬ оригинальный звук – Barber_vladizl

“Дзеткі шчырыя, з дзеткамі кайфова” — падпісаў сваю старонку ў ТікТок майстар. Добрымі словамі яму адказваюць і карыстальнікі барбершопа. “Пастрыгала сына, усё на вышэйшым узроўні! Майстар Уладзіслаў знайшоў падыход да дзіцяці” — так каментуе адна з наведвальніц яго працу ў водгуках на Yandex.maps.

Фота: ТікТок, скрыншот