Еўрапейская камісія рэкамендавала надаць Украіне статус кандыдата ў Еўрасаюз, але з умовамі

Кіеў мае даць рады пытанням, завязаным з вяршэнствам закону, правасуддзем і барацьбой з карупцыяй.

Пра тое, што Ўкраіне Еўракамісія рэкамендавала надаць статус кандыдата на ўступленне ў Еўрасаюз паведаміла яе старшыня Урсула фон дэр Ляен.

Украіна падала заяўку на ўступленне ў ЕС амаль адразу, як пачалося поўнамаштабнае расійскае ўварванне. Следам за ёй з тым жа звярнуліся Грузія і Малдова.

На саміце, які запланаваны на 23-24 чэрвеня лідары краін ЕС абмяркуюць статус Украіны. У выпадку яго прысваення, каб стаць паўнавартасным чальцом саюзу, краіне давядзецца правесці мноства рэформаў для адпаведнасці крытэрыям, а затым атрымаць ухваленне ад усіх 27 краін блоку.