Дзяўчына ў Магілёве забыла навушнікі ў таксі і кіроўца іх прапіў

Дзяўчына ў Магілёве забыла навушнікі ў таксі, і кіроўца іх прапіў

20-гадовая жыхарка Магілёва падчас паездкі ў таксі забыла свае дарагія навушнікі  салоне і звярнулася ў міліцыю. Як высветлілі праваахоўнікі, вадзіцель таксі, раней судзімы магілёвец, атрымаў гэтыя навушнікі ад наступных пасажыраў і схаваў у бардачок. Праз некаторы час, калі яму не хапіла грошай на выпіўку, ён прадаў навушнікі. Цяпер супраць кіроўцы ўзбуджана крымінальная справа – паведамляе Тэлеграм-канал прэс-службы абласнога УУС.

Фота ілюстрацыйнае