Міжнародны дзень міру (з 1982 года) устаноўлены Генеральнай Асамблеяй ААН. Для большасці людзей планеты мір – гэта паўсядзённая рэальнасць. Аднак, для занадта шматлікіх людзей у сучасным свеце гэты дар – не больш як казачная мара.
З лютага 2022 года ідзе вайна на тэрыторыі суседняй Украіны.
А ўсяго ў свеце зараз адбываецца каля 50 ваенных канфліктаў, многія з якіх цягнуцца дзесяцігоддзямі і ў 2025 годзе прывялі да тысяч ахвяр.
ААН выкарыстоўвае святкаванне Міжнароднага дня міру, для прыцягнення ўвагі да сваёй рознабаковай працы ў падтрымку міру і для таго, каб заахвоціць асобных людзей, групы і абшчыны на ўсёй планеце да асэнсавання праблем міру, абмену інфармацыяй і практычным досведам дзейнасці па яго дасягненню.
Свята Багач, якое заканчвала цыкл вырошчвання ўраджаю і адначасова змяшчала абрадава-міфалагічны акцэнт на сацыяльна-абшчынны характар уяўленняў.
Багач — лубок з жытам, у сярэдзіну якога ўстаўлялася свечка. Жыта для Багача зносілі жыхары ўсёй вёскі.
Багач у сістэме календара вылучаецца як свята, максімальна набліжанае да ўзвіжанскіх «сонечных» урачыстасцей. Запаленая свечка як правобраз сонца, крыніцы святла суадносіць абрад са святкаваннем восеньскага раўнадзенства. Аб’яднанне свечкі і зерня як сімвала дабрабыту навочна дэманстравала тыповае для міфапаэтычнага мыслення ўяўленне пра Сонца — жыццядайнага апекуна земляробства.
На 21 верасня прыпадае адно з галоўных хрысціянскіх святаў, устаноўленых у гонар нараджэння Божай Маці.
Два праведнікі — муж і жонка Іякім і Ганна — не мелі дзяцей і малілі Бога паслаць ім дзіця. Іх малітва была пачута. Нібыта цуд, Бог паслаў старым бацькам дачку Марыю, якая ў будучым стала Маці Ісуса Хрыста.

1530 год. У Тураве памёр Канстанцін Астрожскі.
Вялікі гетман літоўскі, мецэнат.
Выдатны палкаводзец, войскі пад яго камандаваннем здабылі перамогу ў больш за 60-ці бітвах, у тым ліку ў бітве пад Оршай (1514).
Апякун праваслаўя.
Валодаў 91 горадам і мястэчкам.
У яго гонар названы вуліца ў Дняпры (Украіна), украінская 30-я асобная механізаваная брыгада, Літоўска-польска-украінская брыгада (Украіна, НАТА).
1918 год. У в. Клетнае Глускага раёна нарадзіўся Фёдар Янкоўскі.
Беларускі мовазнавец, пісьменнік, празаік.
Доктар філалагічных навук, прафесар.
Даследчык беларускай народнай мовы, фанетыкі, марфалогіі і сінтаксісу беларускай літаратурнай мовы, гісторыі беларускай мовы.
Аўтар шматлікіх кніг, у тым ліку «Дыялектны слоўнік», «Беларускае літаратурнае вымаўленне», «Пытанні культуры мовы» і іншыя.
Складальнік зборнікаў афарызмаў, прыказак і прымавак, параўнанняў, фразеалагізмаў. Аўтар дапаможнікаў для ВНУ.

1921 год. Нарадзіўся Міхаіл Васільевіч Лусто – Герой Савецкага Саюза, ураджэнец горада Магілёва.
Савецкі вайсковец, ваенны лётчык, Герой Савецкага Саюза (1945), палкоўнік (1958).
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. За час вайны здзейсніў больш за 170 баявых вылетаў на знішчальніках Як-1 і Р-39 «Аэракобра», у 36 паветраных баях збіў асабіста 18 самалётаў.

1953 год. У в. Вугольшчына Бялыніцкага раёна нарадзіўся Віктар Альшэўскі.
Беларускі мастак, педагог, прафесар.
Акадэмік жывапісу Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва.
Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.
Адзін з кіраўнікоў Цэнтра сучасных мастацтваў.
Працуе ў станкавым жывапісу ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, нацюрморта.
