Двухгадовы хлопчык загінуў у Клічаве

Двухгадовы хлопчык загінуў у Клічаве – ён патануў у яме, якую дзеці выкапалі, гуляючыся

Сёння днём у Клічаве на вуліцы Магілёўскай патануў дзіцёнак. Двухгадовы хлопчык гуляў на двары і праваліўся ў яміну глыбінёй 59 сантыметраў, у якой засталася вада пасля дажджу. Гэтую яму выкапалі дзеці, гуляючыся – паведамляе Следчы камітэт. 

Падчас гульні хлопчык спатыкнуўся і зваліўся ў яму ўніз галавой. Дзіця з вады дастала маці. Хлопчыка выратаваць не ўдалося, урачы канстатавалі яго смерць.

Фота: Следчы камітэт, скрыншот