У Клімавічах пачынаецца «Залатая пчолка» – дзіцячы аналаг «Славянскага базару». Украіна не прыехала

На міжнародны фестываль дзіцячай творчасці прыедуць калектывы толькі з краін, якія прадстаўленыя ў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы.

Сёлета няма ўдзельнікаў з Украіны і Заходняй Эўропы

Калісьці форум збіраў прадстаўнікоў з дзясяткаў краін, але сёлета геаграфія прадстаўніцтва істотна змянілася. Няма заўсёдных удзельнікаў з Украіны, Малдовы, краін Заходняй Еўропы. Гэтым разам у Клімавічах чакаюць удзельнікаў з Арменіі, Казахстану, Кыргызстану, Расіі і Узбекістана.

«Залатая пчолка» – унікальны для Магілёўшчыны міжнародны конкурс, які штогад праводзіцца ў раённым цэнтры і збірае сотні маленькіх талентаў. На час фестывалю Клімавічы ператвараюцца ў горад, запоўнены дзіцячым смехам, спевамі і музыкай.

 

Сёлетняя праграма ХХ-га Міжнароднага фестывалю пройдзе з 26 па 29 мая, хоць першапачаткова планаваліся іншыя даты – з 3 па 5 чэрвеня.

Сярод імпрэзаў конкурсы ў жанрах «Вакальнае мастацтва», «Харэаграфічнае мастацтва», пленэр-конкурсу, а таксама конкурсе малюнка «Как прекрасен этот мир». Удзельнікі пастараюцца перамагчы ў спаборніцтвах на лепшы малюнак на асфальце і «Міс Залатая пчолка».

За ўсю гісторыю фэстывалю ў ім удзельнічалі прадастаўнікі 26 краінаў

Форум пачаў сваю гісторыю ў 1996 годзе, як маленькае раённае свята, прысвечанае міжнароднаму Дню абароны дзяцей. Але ўжо ў першыя гады свайго існавання «Залатая пчолка» пачала вабіць удзельнікаў з іншых гарадоў і краін, што паступова ператварыла яго ў прадстаўнічы міжнародны фестываль і брэнд Клімавічаў.

Усяго ў праграмах форума прымалі ўдзел прадстаўнікі 26 краін, лаўрэатамі станавіліся такія як беларускія ўдзельнікі і пераможцы дзіцячага Еўрабачання, як Ксенія Сітнік, Андрэй Кунец, Ганна Мушак.

Украіна перамагла на Еўрабачанні-2022. Беларусь не ўдзельнічала ў конкурсе

Гурт Kalush Orchestra, які прадстаўляў Украіну, перамог з кампазіцыяй «Стэфанія».

Украіна трэці раз у сваёй гісторыі і другі раз за шэсць гадоў выйграла песенны конкурс «Еўрабачання». Да гэтага пераможцамі былі Руслана ў 2004 і Джамала ў 2016. У сёлетнім фінале, які адбыўся 14 мая ў італьянскім Турыне, прынялі ўдзел музыкаў з 25 краін.

Беларусь і Расія не ўдзельнічалі ў «Еўрабачанні». Беларусь адхілі ў 2021 годзе праз парушэнне правілаў. Тэкст песні, прадстаўлены тады на фестываль, не адпавядаў яго патрабаванням, якія забараняюць палітычныя пасланні. Расіі забаранілі удзельнічаць праз разьвязанне ёю вайны з Ўкраінай у лютым 2022 году. 

Украінскі хіп-хоп гурт Kalush Orchestra, які стаў адным з фаварытаў «Еўрабачання-2022» яшчэ на стадыі адбору, выйшаў на сцэну ў самой сярэдзіне фіналу.

Калектыў у сваёй творчасці спалучае этнічныя матывы з сучасным гучаннем народных інструментаў. Іх песня «Stefania» была напісана да поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны, і ўяўляе сабой оду маці заснавальніка гурта Алега Псюка.

Па выніках галасавання журы Украіна заняла толькі чацвёртае месца, а само ўкраінскае журы аддало найвышэйшыя 12 балаў музыкам з Вялікай Брытаніі. Сама Украіна атрымала па 12 балаў ад Румыніі, Латвіі і Літвы і была падтрыманая гледачамі. Дзякуючы іхным сімпатыям ёй дастаўся 631 бал.

З перамогай у конкурсе каманду і народ Украіны павіншавалі кіраўнік Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен і прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Барыс Джонсан.

Многія карыстальнікі Сетак падтрымалі Украіну і павіншавалі яе з перамогай. Яны адзначылі, што ў цяперашняй сітуацыі ёй гэта дужа важна.

Пераможцы на прэс-канферэнцыі заявілі, што будуць рады прыняць конкурс ва Украіне ў наступным 2023 годзе.

Украіну на конкурсе павінна была прадстаўляць спявачка Аліна Паш, якая выйграла нацыянальны адборачны турнір. Але праз некалькі дзён пасля перамогі адмовілася ад удзелу ў «Еўрабачанні».

фота:  AFP 2022

Украіна ўвяла фармацэўтычныя санкцыі супраць Беларусі і Расіі

Фармацэўтычныя санкцыі супраць Беларусі і Расіі ўхвалілі дэпутаты Вярхоўнай рады Ўкраіны. Законапраект унеслі на разгляд у канцы красавіка, а прынялі 3 траўня. Лекарственныя сродкі, калі яны зроблены ў Беларусі, цяпер не будуць рэгістраваць ва Ўкраіне. Дакумент таксама дазваляе часовае спыненне экспарту ўкраінскіх лекаў падчас ваеннага становішча “у выпадку незабеспячэння патрэбаў сістэмы аховы здароўя Ўкраіны ў такіх лекавых сродках у поўным аб’ёме”.

Яшчэ з 20 студзеня 2016 года беларускія тавары ва Ўкраіне пачалі абкладваць дадатковым зборам у 39,2 працэнта ад мытнага кошту прадукцыі. Пасля пачатку агрэсіі Расіі ў 2022-м годзе ўкраінскія ўлады абмежавалі ўвоз лекаў расійскай і беларускай вытворчасці. Цяпер забаронена і рэгістрацыя беларускіх лекаў на ўкраінскім рынку.

У сваю чаргу вытворцы прэпаратаў у Беларусі адмовіліся ад украінскай сыравіны і матэрыялаў, у тым ліку ад шкляной тары для лекаў.

Фактычна, с зацверджаннем заканапраекта Ўкраіна зачынае свой рынак для беларускіх фармацэўтычных тавараў. Гэтыя санкцыі прыняты супраць беларускіх прадпрыемстваў з-за абвінавачванняў кіраўніцтва Беларусі ў саўдзеле ў агрэсіі Расіі супраць Украіны.