Расклад спаборніцтваў II Гульняў краін СНД у Магілёве

Сёння а 14:40 ў Мінску спаборніцтвамі па мастацкай гімнастыцы распачнуцца II Гульні краін СНД. Урачыстая цырымонія адкрыцця пройдзе заўтра а 16:30 у Мінск-Арэне. 

Гульні краін СНД – мерапрыемства ў сферы фізічнай культуры і спорту, якое ахоплівае нацыянальныя віды спорту, найбольш папулярныя ў дзяржавах – удзельніцах СНД, алімпійскія і неалімпійскія віды спорту. I Гульні краін СНД прайшлі ў Казані з 4 па 11 верасня 2021 года.

Сёлета з 4 па 14 жніўня спартыўныя спаборніцтвы запланаваны ў Мінску, Барысаве, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродна, Жлобіне, Маладзечна, Оршы, Салігорску і Магілёве.

У Магілёве пройдуць спаборніцтвы ў двух відах: каратысты будуць змагацца ў спарткомплексу “Алімпіец”, а лучнікі адстраляюцца на стадыёне “Спартак”.

Вашай увазе расклад спаборніцтваў у Магілёве:

6 жніўня

Стральба з лука(г. Магілёў) 11.00 кваліфікацыя практыкаванне «70м раунд»
(мужчыны, жанчыны) АВ
Стадыён «Спартак»
12.05 кваліфікацыя практыкаванне «70м раунд»
(мужчыны, жанчыны) АВ

7 жніўня

Стральба з лука(г. Магілёў) індывідуальныя спаборніцтвы:
10.30 1/16 фіналу (мужчыны, жанчыны) Стадыён «Спартак»
10.45 1/8 фіналу (мужчыны, жанчыны)
11.00 1/4 фіналу жанчыны (1-я пара)
11.15 1/4 фіналу жанчыны (2-я пара)
11.30 1/4 фіналу жанчыны (3-я пара)
11.45 1/4 фіналу жанчыны (4-я пара)
12.15 1/2 фіналу жанчыны (1-я пара)
12.30 1/2 фіналу жанчыны (2-я пара)
12.45 1/4 фіналу мужчыны (1-я пара)
13.00 1/4 фіналу мужчыны (2-я пара)
13.15 1/4 фіналу мужчыны (3-я пара)
13.30 1/4 фіналу мужчыны (4-я пара)
13.45 1/2 фіналу мужчыны (1-я пара)
14.00 1/2 фіналу мужчыны (2-я пара)

8 жніўня

Стральба з лука(г. Магілёў) камандныя спаборніцтвы:
10.30 1/4 жанчыны, мужчыны Стадыён «Спартак»
10.45 1/2 фіналу жанчыны (1-я пара)
11.15 1/2 фіналу жанчыны (2-я пара)
11.15 1/2 фіналу мужчыны (1-я пара)
11.30 1/2 фіналу мужчыны (2-я пара)
змешаныя пары:
11.45 1/4 фіналу Стадыён «Спартак»
12.00 1/2 фіналу мужчыны (1-я пара)
12.15 1/2 фіналу мужчыны (2-я пара)

9 жніўня

Стральба з лука(г. Магілёў) асабістыя і камандныя фіналы:
10.30 бронза жанчыны Стадыён «Спартак»
10.45 бронза мужчыны
11.00 золата жанчыны
11.15 золата мужчыны
змешаныя пары
11.30 бронза Стадыён «Спартак»
11.45 золата
індывідуальныя дуэлі
12.00 бронза жанчыны Стадыён «Спартак»
12.15 бронза мужчыны
12.30 золата жанчыны
12.45 золата мужчыны

12 жніўня

Каратэ(г. Магілёў) папярэднія паядынкі
09.00 ката інд. мужчыны СК «Алімпіец»,
гульнявая арэна
кумітэ інд. мужчыны да 60 кг
кумітэ інд. жанчыны да 50 кг
кумітэ інд. мужчыны да 67 кг
кумітэ інд. жанчыны да 55 кг
кумітэ інд. мужчыны да 75 кг
фіналы
16.00 ката інд. жанчыны СК «Алімпіец»,
гульнявая арэна
кумітэ інд. мужчыны да 60 кг
кумітэ інд. жанчыны да 50 кг
кумітэ інд. мужчыны да 67 кг
кумітэ інд. жанчыны да 55 кг
кумітэ інд. мужчыны да 75 кг

13 жніўня

Каратэ(г. Магілёў) папярэднія паядынкі
09.00 ката інд. мужчыны СК «Алімпіец»,
гульнявая арэна
кумітэ інд. жанчыны да 61 кг
кумітэ інд. мужчыны да 84 кг
кумітэ інд. жанчыны да 68 кг
кумітэ інд. мужчыны +84 кг
кумитэ инд. жанчыны +68 кг
финалы
16.30 ката інд. мужчыны СК «Алімпіец»,
гульнявая арэна
кумітэ інд. жанчыны да 61 кг
кумітэ інд. мужчыны да 84 кг
кумітэ інд. жанчыны да 68 кг
кумітэ інд. мужчыны +84 кг
кумітэ інд. жанчыны +68 кг

Фота: афіцыйны сайт II Гульняў Краін СНД

Трох дзяцей выратавалі на пажары ў Магілёве

Супрацаўнікі МНС выратавалі дзяцей на пажары па вуліцы Крывуліна – паведамляе прэс-служба ведамства.

3 жніўня адбылося ўзгаранне балкона на шостым паверсе аднаго з шматпавярховікаў мікрараёна Крывуліна.

Работнікамі МНС з кватэры выратаваны трое дзяцей 2014, 2016 і 2018 г.н. Дзеці перададзены работнікам хуткай медыцынскай дапамогі і дастаўлены для агляду ў Магілёўскую дзіцячую абласную бальніцу для абследавання.

З іншых квартэр эвакуіравана 5 дзяцей і 1 дарослы. У выніку пажару на балконе знішчана маёмасць, пашкоджана аконная рама, закапціліся сцены і столь у кухні. Прычына пажару высвятляецца.

Фота: МНС

Былую загадчыцу кафедры магілёўскага ўніверсітэта абвінавачваюць у распальванні варожасці

47-гадовай загадчыцы кафедры аднаго з універсітэтаў Магілёва выстаўлена абвінавачанне ў «распальванні варожасці» – пра гэта паведамляе СК.

Сцвярджаецца, што выкладчыца на сваёй старонцы ў інтэрнэце у сакавіку-красавіку 2022 размяшчала публікацыі, «накіраваныя на распальванне варожасці па прыкмеце нацыянальнай і іншай сацыяльнай прыналежнасці».

«Не саромеючыся ў сваіх выказваннях адносна беларусаў, рускіх і вайскоўцаў», яна «заклікала да дзеянняў, звязаных з гвалтам і прычыненнем шкоды», — піша СК.

Жанчыне выстаўлена абвінавачанне па ч. 1 арт. 130 КК РБ.

Верагодна, размова ідзе пра Наталлю Мартусевіч – дацэнта і выкладчыка Магілёўскага дзяржаўнага ўніверстэта імя Куляшова.

П’яная магілеўчанка перавозіла маленькіх дзяцей

32-гадовая жыхарка Магілёўскага раёна кіравала аўтамабілем у нецвярозым стане, пры гэтым у салоне свайго аўто яна перавозіла дваіх маленькіх дзяцей.

Жанчыну затрымалі супрацоўнікі дзяраўтаіснпекцыі і даставілі на агляд, які паказаў наяўнасць у яе 1,7 праміле алкаголю – паведамляе прэс-служба УУС Магілёва.

Фота: скрыншот УУС

З 4 жніўня перакрыюць рух транспарту па вуліцы Міронава

Забарона закране ўчастак па вуліцы Міронава — ад вуліцы Першамайскай да вуліцы Піянерскай. Па бульвары Леніна рух перакрыюць ад вуліцы Лепяшынскага да вуліцы Міронава. З 8:00 4 жніўня да 24:00 13 жніўня ў гэтым раёне будзе абмежавана паркоўка, стаянка, а таксама перакрыты рух транспартных сродкаў.

Гэта звязана з правяздзеннем II Гульняў краін СНД.

Фота з адкрытых крыніц.

Магілёвец вырваў з рук у кандуктара праязныя і ўцёк

Пра незвычайны крадзеж у адным з аўтобусаў Магілёва паведаміла прэс-служба МУС . Мужчына звярнуў увагу на кандуктара, які пералічваў квітві. Калі аўтобус спыніўся на прыпынку на вуліцы Крупскай, магілёвец падышоў да жанчыны і выхапіў праязныя білеты на агульную суму каля 500 рублёў.

Мужчына не ведаў, што рабіць з праязнымі і проста перакінуў скрадзеныя білеты цераз плот аднаго з прыватных дамоў.

Неўзабаве злодзея затрымалі. Узбуджана крымінальная справа.

Фота ілюстрацыйнае.

У большасці раёнаў Магілёўшчыны ўведзены абмежаванні на наведванне лясоў

17 раёнаў Магілеўскай вобласці патрапілі пад абмежаванне на наведванне лясоў – вынікае з мапы забарон Міністэрства лясной гаспадаркі. Падчас абмежаванняў лясы наведваць можна, але забараняецца праводзіць масавыя мерапрыемствы, паліць касцёр і тым больш – пакідаць пасля сябе недапалкі. У паўднёва-заходніх раёнах – Асіповіцкім, Бабруйскім, Глускім і Кіраўскім усялякія абмежаванні знятыя.

Фота ілюстрацыйнае

Наркакур’ераў з альфа-PVP затрымалі ў Магілёўскай вобласці

Праваахоўнікі Магілёўшчыны знайшлі больш за 3,5 кг сінтэтыкі ў двух братоў – 40-гадовага і 34-гадовага жыхароў Бабруйска, а таксама 31-гадовай жыхаркі Магілёва. Пра гэта паведамляе Пракуратура Магілёўскай вобласці.

Падчас вобшуку па месцы жыхарства бабруйчан праваахоўнікі знайшлі і канфіскавалі больш за 3,5 кг асабліва небяспечных псіхатропаў – 4-СМС, МДМА і альфа-PVP, якія прызначаліся для далейшага збыту дробнымі партыямі праз іншых наркакур’ераў. Адным з такіх распаўсюджвальнікаў аказалася магіляўчанка.

Жанчына забрала партыю псіхатропаў, пакінутых некалькімі днямі раней братамі ў тайніку ў Магілёўскім раёне. Зрабіўшы некалькі “закладак”, яна была затрымана на месцы злачынства. У яе знойдзена і канфіскавана 20 грамаў забароненых рэчываў.

Заведзена крымінальная справа.

Фота ілюстрацыйнае.

 

Цёпла, але з дажджамі і навальніцай – прагноз надвор’я на пачатак жніўня

На першыя дні жніўня ў Магілёўскай вобласці сіноптыкі прагназуюць цёплае, але воблачнае з дажджамі і навальніцай надвор’е.

Працягласць дня скарачаецца па 3 хвіліны на суткі. 1 жніўня сонца ўзыйдзе а 5:13, зойдзе а 20:58, працягласць дня складзе 15:46.

У аўторак прагназуецца пераважна воблачнае надвор’е. Месцамі па вобласці чакаецца дождж, навальніца. Тэмпература ўноч да +15°С, удзень +25°С, увечары +20°С.
Вецер на працягу сутак паўднёвы, паўднёва-заходні, хуткасць 3-5 м/с. Поўня. Геамагнітнае поле спакойнае.

2 жніўня, у сераду, на большай частцы тэрыторыі вобласці на працягу сутак прагназуюцца дажджы, месцамі дажджы моцныя. Уранні +15°С, днём слупок тэрмометра падымецца да +23°С. На працягу сутак будуць паступаць паветраныя масы паўднёвых напрамкаў, к вечару – з захаду, хуткасць вятроў да 6, месцамі пры парывах да 10 м/с. Магнітнае поле неўстойлівае.

У чацвер і пятніцу чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Месцамі пройдзе дождж. Днём да +25°С. Ранні сход.

У суботу, 5 жніўня, прагназуецца воблачнае надвор’е, на большай частцы вобласці чакаюцца дажджы. Удзень паветра прагрэецца да +27°С. Усходнія і паўднёва-усходнія вятры хуткасцю да 4 м/с.

У нядзелю прагназуецца пераважна сонечнае спякотнае надвор’е да +32°С.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых крыніц

Як Магілёў перажыў стыхію – падборка відэа

Днём 27 ліпеня з 13.00 да 18.00 на Магілёў абрынуўся лівень. Паглядзіце падборку відэа з розных крыніц – ад соцсетак да афіцыйнага відэа МНС.

У выніку стыхіі адбылося падтапленне 11 падворкаў у Магілёве на вуліцах Струшня, 2-гі Струшанскі Яр, Мурманскай. Былі падтоплены ўчасткі аўтамабільнай дарогі на вуліцах Сіманава і Касманаўтаў.

Падраздзяленні МНС здзейснілі 2 выезды на ўборку паваленых дрэў – у вёсцы Баўсевічы Круглянскага раёна дрэва ўпала на праезную частку дарогі, у вёсцы Бакатоўка Магілёўскага раёна дрэва ўпала на дах прыватнага жылога дома, паведамляе прэс-служба МНС.

Відэа: mogilev.media, падборка