Быў п’яным, хацеў пакатацца – бабруйчанін за ноч скраў дзве машыны

Абодва аўто стаялі незакрытымі і з ключамі ў замку запальвання. Раскрыць злачынства дапамаглі судовыя эксперты.

У Бабруйску за адну ноч былі ўгнаныя дзве аўтамашыны Volkswagen Passat і малакавоз Iveco. Як высветлілі спецыялісты судовых экспертыз, за ўгонамі стаяў адзін і той жа чалавек – у аўтамабілях былі выяўленыя мікравалокны з яго штаноў. Злачынцам аказаўся неаднаразова судзімы 29-гадовы жыхар Бабруйска, які быў нападпітку і вырашыў ноччу пакатацца. Першую машыну, Volkswagen Passat ён разбіў аб дваравую канструкцыю для сушкі бялізны. На малакавозе Iveco ён вылецеў з дарогі і ўрэзаўся ў дрэва на ўзбочыне. Абедзьве машыны стаялі ноччу ў двары незапертыя, з ключамі ў замку запальвання – ўдакладняюць у Камітэце судовых экспертыз.

Фота: Судовыя экспертызы