Беспрацоўны магілёвец зняў кватэру а калі скончыліся грошы распрадаў рэчы гаспадыні

Беспрацоўны магілёвец зняў кватэру, а калі скончыліся грошы, распрадаў рэчы гаспадыні

44-гадовы магілёвец, які нідзе не працуе, распрадаў рэчы са здымнай кватэры на 1 500 рублёў – паведамляе прэс-служба абласнога УУС.

Мужчына папрасіў сваю сястру адшукаць яму кватэру для доўгатэрміновай арэнды. Тая парэкамендавала яго сваёй знаёмай, 60-гадовай пенсіянерцы. Калі ў мужчыны скончыліся грошы, ён пачаў адну за адной распрадаваць рэчы з чужой хаты. Першую прапажу пенсіянерка заўважыла, калі зайшла да кватаранта, каб забраць свой танометр. Магілёвец паабяцаў, што хутка яго прынясе, а сам уцёк. Як высветлілася, усяго ён накраў рэчаў на 1 500 рублёў. Узбуджана крымінальная справа.

Фота ілюстрацыйнае