магілёвец пракаціў сына на цюбінгу прывязаным да машыны

Бацька года — магілёвец пракаціў сына на цюбінгу, прывязаным да машыны, відэа

35-гадовы магілёвец прывязаў цюбінг з маленькім сынам да свайго аўтамабіля “Opel” і пракаціў яго па адным з гарадскіх двароў — паведамляе тэлеграм-канал “Міліцыя Магілёўшчыны”.

Варта адзначыць, што хоць гора-бацька і выбраў невысокую хуткасць язды, двор даволі цесна быў забіты машынамі, а дарога на ім дрэнна пачышчаная ад снегу. У такіх умовах любая нечаканасць магла каштаваць траўмы альбо нават жыцця малечы. Паведамляецца, што мужчына прыцягнены да адміністратыўнай адказнасці.

Фота, відэа: УУС