Бабруйчанка незаконна гандлявала крыптой на P2P-платформе

Бабруйчанка незаконна гандлявала крыптой на P2P-платформе, абарот перавысіў 437 тысяч рублёў

30-гадовая жыхарка Бабруйска з красавіка па жнівень гандлявала біткоінамі на P2P крыптабіржах у якасці пасрэдніка. Яе нелегальны абарот перавысіў 437 тысяч рублёў – паведамляе МУС.

У адносінах да бабруйчанкі складзены адміністрацыйны пратакол за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Санкцыяй артыкула прадугледжаны буйны штраф і зварот у даход дзяржавы ўсёй сумы, якая прайшла праз крыптакашалёк.

Фота ілюстрацыйнае.