Ад 450 да 1 100 рублёў за пікнік – лясы пад забаронай а якія штрафы і за што

Ад 450 да 1 100 рублёў за пікнік – лясы пад забаронай, а якія штрафы і за што?

Летняя цеплыня накрыла нас, а разам з тым і прыйшла забарона на наведванне лясоў. Расказваем, якія парушэнні прывядуць да сур’ёзных штрафаў.

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уводзяцца ў Беларусі для прадухілення лясных пажараў рэгулярна. Гэтая мера накіраваная на забеспячэнне бяспекі грамадзян, захаванасці іх маёмасці, а таксама ляснога фонду. 

За пікнік, збор ягад або грыбоў у лесе, дзе ўведзена забарона або абмежаванне на яго наведванне, у бальшыні выпадкаў вы будзеце выведзеныя супрацоўнікамі лясгасаў і дадаткова папярэджаны аб тым, што ў лес пакуль што хадзіць забаронена.  

Праўда, штраф вы не заплаціце, калі не палілі вогнішча, ці не пакінулі абпалак. Бо парушэнне патрабаванняў па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў лясах у час забароны на іх наведванне, якое не прывяло да прычынення ўрону, караецца накладаннем штрафу ў памеры да 12 базавых велічынь, а гэта на сённяшні дзень амаль 450 рублёў.

Калі з-за разведзенага вогнішча чалавекам падчас забароны наведвання загарыцца лес, то штраф павялічваецца да 30 базавых велічыняў, што складае больш за 1100 рублёў. 

Фота ілюстрацыйнае