Жыхары Мікалаева вяртаюцца ў прыфрантавы горад. Вайна ва Ўкраіне наша вайна, лічыць міністр абароны Латвіі. У Літве працягваюцца Дні беларускай культуры (фота).

Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці


Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.


Мікалаеў, Украіна


Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. Горад месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расейцаў. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой».


На 25 траўня, з пачатку паўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне, на Мікалаеўшчыне часткова або цалкам пашкоджана 3678 цывільных аб’ектаў, паведамляе сайт ЮжкаNews.City (праект рэдакцыі паўднёваўкраінскай газеты «Контакт»

У выніку артылерыйскай атакі на абласны цэнтр увечары 24 мая адзін жыхар атрымаў раненне. Паводле абласной ваеннай адміністрацыі пашкоджаны шматпавярховы дом.

За апошнія содні на Мікалаеўшчыне ратавальнікі ліквідавалі 8 пажараў, адзін з якіх узнік праз абстрэл гораду расійскімі вайскоўцамі. Былі абясшкоджаныя 56 боепрыпасаў, паведамляе інфармацыйнае агенцтва Інше.ТВ

Жыхары Мікалаева, нягледзячы на пагрозы жыцця ў прыфрантавым горадзе, вяртаюцца дамоў, сцвярджае кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Віталій Кім, меркаванне якога падае агенцтва Інше.ТВ

Паводле яго, на 80% тэрыторыі вобласці адноўлена асноўная інфраструктура. Праблема з разбурэннямі на лініі сутыкнення. Не працуе чыгунка: пакуль, на думку Кіма, яе аднаўляць не трэба, каб пазбегнуць абстрэлаў.


Даўгаўпілс, Латвія


Горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгалія, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск.


У Цэнтры беларускай культуры, што ў Даўгаўпілсу, мясцовыя беларусы паказалі прадметы, якія лічаць, сваёй сакральнай спадчынай. Сярод іх былі малітоўнікі на розных мовах, сямейнымі абразы, фотаздымкі.

Паводле навіннага парталу LSM.lv. Цэнтр беларускай культуры імпрэзай аб сакральнай спадчыне завяршыўся праект «Артэфакты маёй сям’і». Ён стартаваў сёлета ў студзені. У яго межах удзельнікі экспанатамі выстаў рабілі хатняе начынне, тэкстыльныя вырабы, фатаграфіі, прылады працы.

Па ягоных выніках Цэнтр беларускай культуры плануецца выдаць брашуру або буклет, піша выданне.

У Даўгаўпілсе праходзяць Дні беларускай культуры. Адкрыццё адбылося 21 мая фотавыставай «Беларусь: выдатныя імгненні», якую прадставіла Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Арганізатарамі выступае Цэнтр беларускай культуры.

Вайна, якую вядзе Ўкраіна, гэта наша вайна. І, калі яна прайграе гэтую вайну, у нас будзе яшчэ адна вайна, і мы будзем плаціць за яе самі, заявіў міністр абароны Латвіі Артыс Пабрыкс, паведамляе партал Press.lv.

«У нас няма часу чакаць. Мы – прыгранічная краіна і мы не гатовы аплачваць рахункі за абед і вячэру за іншых», – падкрэсліў міністр.

Пабрыкс дадаў, што час сыходзіць, таму Латвіі, нягледзячы на ​​шчодрую падтрымку Захаду, патрэбная яшчэ большая падтрымка, асабліва з боку ЗША.


Клайпеда, Літва


8 сакавіка 1997 году падпісаная дамова аб аднаўленні пабрацімскіх сувязяў літоўскага гораду з Магілёвам. Месціцца на захадзе краіны і з’яўляецца портам на Балтыйскім моры. Насельніцтва 160 тысяч чалавек.


У сакавіку імпарт з Расіі ў Літву павялічыўся на 55 працэнтаў. Эканамісты адзначаюць, што рост можа быць абумоўлены больш высокімі коштамі.

Партал DELFI звяртае ўвагу, што ў сакавіку ўжо ішла вайна ва Ўкраіне.

»Апошнім часам фактар ​​коштаў вельмі важны, – каментуе сітуацыю эканаміст INVL Asset Management Індрэ Геніце-Пікчэчане, за год выраслі кошты на сыравіну, розныя кампаненты

Паводле эксперта нягледзячы на ​​значны рост коштаў, агульны экспарт літоўскіх тавараў у Расею знізіўся напалову, гэта дазваляе зрабіць выснову, што з-за вайны мы абразаем пакінутыя сувязі з агрэсарам. Вядома, хацелася б нулявой талерантнасці і больш аператыўнай рэакцыі бізнесу«.

Выданне падае дадзеныя Дэпартаменту статыстыкі згодна з якімі з Расіі ў Літву імпартавалі тавары на суму 450,8 млн. еўра, гэта на 160,1 млн. еўра больш, чым у сакавіку 2021 года.