Ваенны эксперт Лебядок затрыманы. З’явілася «пакаяннае» відэа

Пацвердзілася інфармацыя пра затрыманне ваеннага эксперта Ягора Лебядка. Пра імавернае яго зняволенне гэта стала вядома 13 ліпеня. 14-га ж з тэлеграм-каналаў апублікаваў «пакаяннае» відэа з аналітыкам.

На ім Ягор Лебядок, усміхаючыся, расказвае, што зʼяўляецца ваенна-палітычным аглядальнікам, вядзе свой канал аб ваеннай бяспецы і дае інтэрвʼю «каналам, прызнанымі ў нас экстрэмісцкімі на тэму вайны ва Украіне і па іншых пытаннях».

Лебядок расказвае, што ў жніўні 2020-га года наведваў «недазволеныя заканадаўствам масавыя мерапрыемствы», «размясціў у сябе на старонцы ў Facebook плакат фашысцкай Германіі».

«Цяпер затрыманы супрацоўнікамі міліцыі», – зноў жа, усміхаючыся, кажа Лебядок.

Апублікавана ў раздзеле: Навіны