У Касцюковіцкім раёне прайшло Свята Бульбы

12 лістапада  жыхары вёскі Забычанне Касцюковіцкага раёна зладзілі “Свята бульбы”, паведамляе golk.by. 

Бульбяны фэст ужо стаў традыцыйным. Праграма свята ўключае разнастайныя мерапрыемствы. Сёлета здзівівілі тэматычныя пляцоўкі “Бульбяны рай”: кожны сельскі савет Касцюковіцкага раёна абсталяваў свой падворак.

Абавязковы элемент – выстава-дэгустацыя традыцыйных і арыгінальных страў з бульбы. 

На галоўнай сцэне выступілі творчыя калектывы, а галоўным героем тэатралізацыі стала Каралева Бульба. 

Вырабы і фотазона таксама ўсе – на бульбяную тэматыку.

Дырэктар Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Касцюковіцкага раёна Святлана Казлова лічыць, што брэндавыя святы набіраюць папулярнасць сярод вяскоўцаў: 

“Свята традыцыйна праходзіць на базе Забычанскага дома культуры, але ўдзел у ім прымаюць усе сельсаветы і творчыя калектывы раёна”.

На сёння ў Касцюковіцкім раёне ўжо сем брэндавых свят: у аграгарадку Муравілле – раённае свята “Яблычны Спас”, у Новых Самацевічах – “Ільінскі кiрмаш”, у Белай Дуброве – абрадавае свята-кірмаш “Гусінае свята”, абрадавае свята “Соракi” і іншыя.

фота: golk.by