У Быхаве з вакна выпала дзіця і загінула. Маскітныя сеткі не ратуюць ад бяды

За пяць месяцаў у Магілёўскай вобласці адбылося чатыры выпадкі, калі дзеці выпадалі з акон шматпавярховых дамоў.

Паводле абласной міліцыі, на якую спасылаецца інфармацыйны рэсурс Mycity.by у бальшыні трагедыяў самі дзеці залазілі на падаконнік, выкарыстоўваючы розныя прадметы мэблі. 

Ускараскаўшыся на яго, дзеці абапіраліся на маскітную сетку і разам з ёю выпадалі.

Міліцыянты адзначаюць, што маскітныя сеткі ствараюць ілюзію зачыненага акна, а насамрэч яны не здольныя перадухіліць выпаданне.

Праваахоўнікі нагадваюць, маскітныя сеткі не разлічаныя на вагу, нават дзіцяці, узростам да году.

«Устанавіце на вокны блакіратары, або клямкі-замкі», раіць абласная міліцыя.

фота: zviazda.by