У Беларусі забаранілі дзесяць марак шклоамывальнікаў – усе з Расіі

Адразу дзесяць расійскіх марак незамярзаек патрапілі пад забарону Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. У некаторых выпадках колькасць метанола ў вадкасці перавышала норму ў 680 разоў.

Як адзначаюць у ведамстве, пры вытворчасці шклоамывальнікаў забаронена выкарыстанне метанолу (метылавага спірту), яго ўтрыманне не павінна перавышаць 0,05 аб’ёмнага працэнта. Па выніках лабараторнага кантролю назіраліся перавышэнні нарматыву ў 14-680 разоў.

Вось спіс шклоамывальнікаў, забароненых для рэалізацыі ў Беларусі па выніках праверкі:

CLEAR VIEW -30 (ТАА “Граль”, РФ);

ARCTIC FROST -30 (ТАА «Авалон», РФ);

GLEID ULTRA EFFECT -30 (ТАА «Дэтальаўта», РФ);

NORD -30 (ТАА «ГЕЛЕНА ХІМАЎТА», РФ);

ANTI ICE-30, ANTIFROST-30 (ТАА «АВАНГАРД, РФ);

NORD WATER-30, SNOW TRACK-30, STOP ICE-30, WINTER DRIVE-30 (ТАА «ТЭХ-ЛАЙН», РФ).

 

Фота ілюстрацыйнае